СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSS10 снежня - Дзень правоў чалавека10 снежня 1948 года Генеральная асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Афіцыйна гэтую дату адзначаюць з 1950 года. Генасамблея абвясціла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека агульнай нормай, да дасягнення якой павінны імкнуцца народы ўсіх краін, беручы пад увагу, што дэкларацыя з’яўляецца вялікім крокам наперад на шляху чалавечага прагрэсу.
«Год пачаўся з таго, што былі вызвалены палітычныя зняволеныя — Мікалай Статкевіч, Андрэй Клімаў, Зміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, журналіст Аляксандр Здвіжкоў і прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, — зазначыў праваабаронца. — Міністэрства юстыцыі адмовілася ад іску да БХК, а Партыя камуністаў Беларуская паспяхова перажыла шасцімесячны перыяд прыпынення сваёй дзейнасці». Затым, паводле слоў А. Гулака, узнікла «справа чатырнаццаці» — маладых людзей, асуджаных за акцыю пратэсту прадпрымальнікаў; селі за краты Сяргей Парсюкевіч і Андрэй Кім. Потым былі вызвалены Аляксандр Казулін, Кім і Парсюкевіч, а незалежныя кандыдаты ў дэпутаты атрымалі час у эфіры і некаторыя паслабленні ў вядзенні агітацыйнай кампаніі падчас парламенцкіх выбараў. «І цяпер, пад ціскам Еўропы, мы бачым некаторыя паслабленні — у кіёсках з’явіліся дзве незалежныя газеты, «Народная воля» і «Наша ніва», прысуд апошняму фігуранту «справы чатырнаццаці» Аляксандру Баразенку не звязаны з пазбаўленнем волі», — сказаў кіраўнік БХК. На яго думку, да красавіка наступнага года, калі заканчваецца мараторый на санкцыі Еўропы ў дачыненні да вышэйшых чыноўнікаў Беларусі, яшчэ можна будзе ўбачыць «нейкія прыкметы лібералізацыі, аднак наўрад ці асобныя крокі могуць прасунуць вырашэнне праблем з правамі чалавека ў Беларусі». «Мы і ў далейшым будзем імкнуцца да паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. І Дзень правоў чалавека, які з’яўляецца фактычна нашым прафесійным святам, мы правядзем на баявым пасту», — заявіў А. Гулак. 10.12.2008, 11:38.
Гл. таксама: Інтэрнэт-СМІ у Беларусі поўнасцю свабодныя - Ганс-Ёган Шміт Выбары скончыліся, пакараньні штрафамі працягваюцца Жлобін і Светлагорск: назіральнікі лічаць, што выбары не былі дэмакратычнымі Праваабаронцы пра вынікі выбараў Выбары ў парлямэнт не адпавядалі стандартам АБСЭ Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |