Інтэрнэт-СМІ у Беларусі поўнасцю свабодныя - Ганс-Ёган Шміт
Інтэрнэт-СМІ у Беларусі поўнасцю свабодныя. Аб гэтым сёння ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА заявіў кіраўнік Офіса АБСЕ у Мінску Ганс-Ёган Шміт.
"Інтэрнэт-СМІ у Беларусі поўнасцю свабодныя. Не існуе мер, накіраваных на абмежаванне свабоды СМІ", - сказаў ён. Разам з тым, субяседнік лічыць, што ў Інтэрнэце павінна быць больш прадстаўлена беларускіх друкаваных СМІ, у тым ліку недзяржаўных.
Ганс-Ёган Шміт падкрэсліў, што "Беларусь можа ганарыцца тым, што займае першае месца сярод краін СНД па колькасці карыстальнікаў Інтэрнэта на душу насельніцтва". Паводле яго даных, Інтэрнэтам у Беларусі актыўна карыстаюцца не менш як 22 працэнты насельніцтва.
Як адзначыў у гутарцы з журналістамі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Усевалад Янчэўскі, грамадзяне Беларусі заўсёды мелі доступ да альтэрнатыўнай інфармацыі. "Дзяржава зацікаўлена ў тым, каб выходзілі абсалютна ўсе СМІ. Галоўнае - не парушаць закон. У апазіцыйных выданняў нават ёсць пэўная фора ў параўнанні з дзяржаўнымі, бо крытыкаваць заўсёды лягчэй, але тыя, хто займаецца толькі вострай, заўзятай і непрымірымай крытыкай абсалютна ўсяго, што робіцца ўладамі, самі асуджаюць сябе на сектанцтва", - рэзюмаваў Усевалад Янчэўскі.
Уладзімір Мацвееў (БелТА)
Фота: nv-online.info
24.11.2008.
Гл. таксама:
Выбары ў парлямэнт не адпавядалі стандартам АБСЭ
Гомельшчына: незалежныя сайты асвятляюць выбарчую кампанію
Светлагорск у Сеціве
Светлагорск: “чыстка” ў кіраўніцтве мясцовай газеты
Прадстаўнік АБСЕ не падзяляе ідэю байкоту