СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSПраваабаронцы пра вынікі выбараў
![]() Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак лічыць, што назіральнікі зрабілі дзьве прынцыповыя высновы: “Сама па сабе палітычная кампанія па выбарах адзначалася пэўнымі станоўчымі зьменамі ў параўнаньні зь мінулымі кампаніямі. Перш за ўсё — былі выпушчаны палітычныя вязьні, што зьмякчыла атмасфэру страху.
Таксама ўлада не рабіла ў масавым парадку перашкодаў кандыдатам, у тым ліку дэмакратычным, у іх агітацыйнай кампаніі. Мы адзначаем і тое, што ўчора людзям далі магчымасьць зладзіць мірную акцыю пратэсту. Людзей было няшмат, але акцыя была, і яе ўдзельнікі не сутыкнуліся зь сілавым разгонам.
Аднак што да непасрэдна выбарчых працэдур, складу камісій, непразрыстасьці іх працы, прымусу да датэрміновага галасаваньня, закрытасьці адносна назіраньня падчас падліку галасоў — гэта ўсё яўна, на нашу думку, не адпавядала Капэнгагенскім дакумэнтам АБСЭ і нават беларускаму заканадаўству”.
Алег Гулак заявіў пра недавер да афіцыйных дадзеных ЦВК, але прызнаў, што казаць пра іншыя вынікі ў назіральнікаў няма падстаў.
Намесьнік прэзыдэнта міжнароднай Фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі назваў датэрміновае галасаваньне “чорнай дзіркай” выбараў. Праваабаронца перакананы, што працэнт удзелу ў датэрміновым галасаваньні быў значна ніжэйшы за абвешчаныя ЦВК.
“Завышэньне лічбаў было патрэбна для таго, каб сказаць, што выбары адбыліся там, дзе яўка была ніжэйшая за 50%, і для фальшаваньня вынікаў”, — мяркуе Алесь Бяляцкі.
Праваабаронца прывёў такі прыклад: на некаторых участках удалося даведацца, колькі прагаласавала датэрмінова, а колькі 28-га. Чамусьці, менавіта на гэтых участках вынікі аказаліся на карысьць дэмакратаў, што сьведчыць пра маніпуляцыі зь лічбамі. На думку Алеся Бяляцкага, тое, як ціха праходзіла выбарчая кампанія, таксама сьведчыць пра нежаданьне ўладаў дазволіць сапраўднае волевыяўленьне:
“Нацыянальнае тэлебачаньне гуляла ў адныя вароты. Самая папулярная тэма ў дзяржаўных мэдыях была: ідзіце ўсе на датэрміновае галасаваньне. А дзе выбарчая кампанія? Дзе спрэчкі, абмеркаваньні праграм? Я б сказаў, што гэта была самая ціхая кампанія за ўсе часы выбарчых кампаній. І ў гэтым вінаватыя ўлады, якія давялі мэдыі да такога стану, што газэты друкуюць толькі анэкдоты, прагноз надвор’я і барані Бог нешта пра палітыку. Вы заедзьце ў любы рэгіянальны горад Польшчы падчас выбараў: там усё заклеена выбарчай агітацыяй, усе газэты, тэлевізія ды радыё толькі гэта і абмяркоўваюць. Няма чаго і параўноўваць”.
![]() Праваабаронца Валянцін Стэфановіч мяркуе, што фактычна гэтыя выбары праводзіла не Цэнтральная выбарчая камісія, а найперш органы выканаўчай улады, адміністрацыі прамысловых прадпрыемстваў і навучальных устаноў. У выніку зноў дзейнічала адпрацаваная “сыстэма фальсыфікацый”, асабліва падчас папярэдняга галасаваньня:
“Што робіцца са скрынямі цягам гэтых 5 дзён і 5 начэй, дагэтуль невядома. Былі зафіксаваныя выпадкі, калі фатаграфавалі пячаткі на скрынях, а на наступны дзень яны выглядалі па-іншаму. Гэта было і на акрузе Лябедзькі. На жаль, усе намаганьні, якія зрабіла ўлада для дэманстрацыі таго, што ёсьць нейкія паляпшэньні, зруйнаваныя гэтым папярэднім галасаваньнем”.
Алег Грузьдзіловіч (радыё "Свабода")
29.09.2008, 18:01.
Поўны тэкст папярэдніх высноваў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары": http://spring96.org/be/news/25601/
Гл. таксама: Жлобін і Светлагорск: назіральнікі лічаць, што выбары не былі дэмакратычнымі У Баранавічах і Жлобіне раздзельнага падліку галасоў няма Svetlahorsk: proxies of democratic candidate are taken to police station Светлагорск: давераныя асобы дэмакратычнага кандыдата дастаўлены ў міліцыю Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |