СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSСтыпэндыі для беларускіх студэнтаў
Вышаградзкая Група (таксама вядомая як Вышаградзкая Чацьвёрка, у скарачэньні па-ангельску V4) зьяўляецца рэгіянальным саюзам чатырох цэнтральнаэўрапейскіх дзяржаў — Чэскай Рэспублікі, Рэспублікі Вугоршчына, Рэспублікі Польшча і Рэспублікі Славакія. Стварэньне Групы было ініцыявана 15 лютага 1991 г. на сустрэчы прэзыдэнта Чэхаславакіі Вацлава Гаўла, прэзыдэнта Польшчы Леха Валэнсы і прэм’ер-міністра Вугоршчыны Юзэфа Анталя. Пасьля падзелу Чэхаславакіі на дзьве незалежныя дзяржавы Вышаградзкая Група стала Вышаградзкай Чацьвёркай. Ідэя сустрэчы 1991 году менавіта ў Вышаградзе (паўночная частка Вугоршчыны) была натхнёная ідэяй сустрэчы, якая праходзіла тут у далёкім 1335 г. Тады Вышаградзкі замак прымаў трох палітычных лідэраў рэгіёну — караля Багеміі, караля Вугоршчыны і караля Польшчы. Тая сустрэча стала падмуркам для мірнага існаваньня і сумеснай эканамічнай палітыкі трох дзяржаў. Стварэнне Вышаградзкай Групы у 1991 годзе асноўвалася на прынцыпах салідарнасьці і агульных каштоўнасьцяў, такіх як сучасная прававая дзяржава, парлямэнцкая дэмакратыя і рынкавая эканоміка. У 2004 годзе чатыры дзяржавы Вышаградзкай Групы сталі членамі Эўрапейскага Саюзу. Пасля дасягненьня гэтай ключавой мэты — уваходу краін у эўраструктуры — Вышаградзкая Група пачала распрацоўваць і ажыцьцяўляць сумесную палітыку ў дачыненьні да суседніх дзяржаў, падзеленых калісьці «жалезнай заслонай». Прыярытэтам дзейнасьці сталі дзяржавы, якія бяруць удзел у Эўрапейскай палітыцы добрасуседзтва, а таксама дзяржавы за ўсходнімі межамі Групы, такія як Беларусь, Украіна і краіны заходняй часткі Балканаў. Міжнародны Вышаградзкі Фонд быў заснаваны ў 2000 годзе ў якасьці адзінай інстытуцыі Вышаградзкай Групы, місіяй якога было фінансаваньне розных праектаў у галіне культуры, адукацыі, навуковага абмену, абмену моладзьдзю, прымежнага супрацоўніцтва і папулярызацыі турызму. На дадзены момант дзейнічае 4 праграмы грантаў, 3 адукацыйныя праграмы і творчая праграма, якія рэалізуюцца ў 11 тэрмінах. Галоўнымі ўдзельнікамі грантавых праграм зьяўляюцца няўрадавыя некамэрцыйныя арганізацыі, муніцыпалітэты і асобныя грамадзяне. Вышаградзкая Група не мае сакратарыяту, а яе дзейнасьць каардынуецца міністрамі замежных спраў. Адзінай інстытуцыяй зьяўляецца Міжнародны Вышаградзкі Фонд. Фонд быў заснаваны ўрадамі чатырох краін-удзельнікаў 9 чэрвеня 2000 году. Галоўнай мэтай Фонду зьяўляецца дзейнасьць, скіраваная на разьвіцьцё супрацоўніцтва краін Вышаградзкай Групы зь вялізарным рэгіёнам Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, а таксама заходніх Балканаў. Бюджэт Фонду складае 5 млн эўра і складаецца з унёскаў краін-удзельнікаў Групы. Ад 2007 году Фонд прапануе праграму Вышаградзкіх Унівэрсытэцкіх грантаў (Visegrad University Studies ці Curriculum Program) мэтай якой зьяўляецца разьвіцьцё і паляпшэньне ўнівэрсытэцкіх адносінаў і праграм у Вышаградзкім рэгіёне. Больш за тое, Фонд рэалізуе адукацыйныя праграмы ня толькі для зацікаўленых асобаў з краін Групы, але і для навучэнцаў з наступных краін: Альбанія, Арменія, Азэрбайджан, Беларусь, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Грузія, Македонія, Чарнагорыя, Расія, Сэрбія ды Ўкраіна. Ад 2003 году больш за 500 навучальных візытаў рознага ўзроўню было фінансавана Вышаградзкім Фондам. Навучэнцы з краінаў, якія не ўваходзяць у Вышаградзкую Групу, могуць свабодна абіраць дзяржаўную ці прыватную вучэльню (зарэгістраваную ў Міністэрстве Адукацыі) у любой з краін Групы.
05.09.2008, 18:16.
Гл. таксама: Рэктар ЕГУ ўзнагароджаны дзяржаўным ордэнам Літвы Студэнтка з Гомельшчыны ўпершыню атрымала вышэйшую адукацыю ў ЗША Вучоны з’ехаў са Светлагоршчыны Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |