СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSПад Магілёвам выявілі паселішча эпохі вікінгаў
Па яго словах, археалагічны ансамбль плошчай некалькі гектараў уключае паселішча (рэшткі старажытнага неўмацаванага паселішча) і гарадзішча (рэшткі старажытнага ўмацаванага паселішча або горада) з "магутным культурным пластом" другой паловы X — XI стагоддзяў, а таксама курганны ансамбль. Помнікі гісторыка-культурнай спадчыны абследавала комплексная археалагічная экспедыцыя студэнтаў ВНУ. Даследаванне 13 курганоў паказала, што ансамбль датуецца канцом X — XI стагоддзямі (эпоха праўлення кіеўскага князя Ўладзіміра і яго жонкі Рагнеды — дачкі полацкага князя Рагвалода). Ён з'яўляецца першым дружынным магільнікам гэтага перыяду, які выяўлены і зафіксаваны ў рэгіёне Верхняга Падняпроўя. "Ва ўсіх мужчынскіх пахаваннях магільніка пахаваны дружыннікі, а ў жаночых — іхнія жонкі. Сярод дружыннікаў — прадстаўнікі славянскіх плямёнаў крывічаў і радзімічаў, а таксама варагаў з узбраеннем — тыповай для скандынаваў дзідай з ланцэтападобным наканечнікам. Прычым усе ваяры былі пахаваныя з дружыннымі наборнымі паясамі з накладкамі. Усяго знойдзена 4 поўных пояса бронзавага ліцця і некалькі фрагментаў гэтых высокамастацкіх ювелірных вырабаў. У шмат якіх жаночых пахаваннях выяўленыя разьбяны скандынаўскі чарапахавы грэбень, фібулы (шпількі для зашпільвання адзення ў старажытных народаў), скроневыя кольцы, шкляныя каралі, якія пакрытыя залатой фальгой, а таксама шыйныя бронзавыя грыўні з зашпількай у выглядзе ваўчынага ікла. У падоўжаным кургане ладдзепадобнай формы ляжалі рэшткі дружынніка і яго жонкі", — сказаў навуковец. Па яго словах, вывучэнне курганоў паказала, што ў іх пахаваныя ахвяры бітвы, пра што сведчыць наяўнасць мноства парубленых костак. "Перамогу атрымалі дружыннікі, паколькі толькі пры такім зыходзе сутычкі яны маглі пахаваць сваіх таварышаў паводле складанага пахавальнага рытуалу", — адзначыў І. Марзалюк. У пахаваннях выяўлена таксама мноства гаршкоў з малюнкамі свастыкі — салярнага знака і элемента арнаменту ў мастацтве старажытных культур, а таксама трызубца — знака князя Ўладзіміра. 21.08.2008, 11:50. Фота: mahilou.org
Гл. таксама: Сенсацыйныя археалагічныя знаходкі ў Светлагорску Пад Светлагорскам знайшлі ўпрыгожванні V стагоддзя У Светлагорскім раёне раскопваюць горад XVII стагоддзя У Шацілках выявілі антычныя знаходкі Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |