СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSЗапрацаваў сайт “Беларускай музычнай альтэрнатывы”
"Першы сайт быў створаны Януком Латушкам, вядомым вэб-майстрам, вядомым па такіх праектах, як “Дзед Талаш”, па першых сайтах гуртоў “Уліс”, “НРМ” і іншых. З-за пэўных праблемаў некаторыя інтэрнэт-праекты спынілі сваю дзейнасьць. Такі ж лёс напаткаў і сайт БМАgroup. Але зараз, дзякуючы ініцыятыве “СтудФармат” пры удзеле вядомых вэб-дызайнера Zuker'а і праграмера Slaver'а мы запускаем новы сайт нашай арганізацыі. Запрашаем да супрацы маладых людзей, што хочуць паспрабаваць сябе у журналістыцы на ўзаемавыгодных умовах. Будзем удзячныя за розныя цікавыя ідэі, якія разам будзем ажыцьцяўляць". Адрэса сайту: http://www.belmusic.org/ Прапануем вашай увазе адну з першых навінаў сайту. У бліжэйшы час запрацуюць усе раздзелы і дададуцца новыя. "Крама" не будзе выступаць у Кіеве на Майдане Незалежнасці. Вядома, што гурт быў запрошаны ў якасці ганаровага госця на святкаванне 1020-годдзя Хрышчэння Русі. Да апошняга моманту планаваўся выступ беларускага гурта "Крама", расейскага "ДДТ" і ўкраінскай каманды "Браты Карамазавы". Прычыну адмены канцэрта арганізатары не патлумачылі. Нават не патэлефанавалі. Даслалі толькі СМС "Усё адмяняецца". Раней ўжо з'яўляліся паведамленні, што канцэрт забаронены ўладамі, паколькі ў гэты дзень плануюцца выступы прэзідэнта Віктара Юшчанкі. Да апошняга моманту арганізатары ўпэўнівалі, што сітуацыя вырашылася і правядзенню канцэрта нічога не замінае. Што стала сапраўднай прычынай адмены канцэрта, пакуль што застаецца загадкай. Звязацца з арганізатарамі для тлумачэнняў пакуль не могуць нават выступоўцы. Ужо некаторыя ўдзельнікі гурта паспелі ўзяць квіткі на дарогу, якія больш не спатрэбяцца. Бліжэйшы выступ "Крамы" адбудзецца на фэсце Be Free, 9-10 жніўня ў Львове. Інфармацыя па фэсту – на сайце http://festsvabody.org/ Вольга Чайчыц
Гл. таксама: Александр Камардин: «Я хочу работать для своего города» Полацкую легенду паказалі ў Светлагорску Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |