СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSРэктар ЕГУ ўзнагароджаны дзяржаўным ордэнам Літвы
Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў (на здымке) узнагароджаны Камандорскім крыжом Ордэна “За заслугі перад Літвой”. Такую ж узнароду атрымаў старшыня Кіруючай рады Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, губернатар акругі Стакгольма спадар Пер Ункель (Per Unkel), які раней быў генеральным сакратаром Савета міністраў Паўночных краін. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта. Узнагароджанне адбылося ў Дзень дзяржавы, які ў Літве святкуецца 6 ліпеня. Гэтае свята адзначаецца ў гонар гадавіны з дня каранацыі Міндоўга – князя, які ў ХІІІ стагоддзі заснаваў на беларускіх і літоўскіх землях Вялікае Княства Літоўскае са сталіцай у Навагародку (цяперашні Навагрудак). А. Міхайлаў – акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, вядомы ў беларускіх і міжнародных навуковых колах даследчык у галіне філасофіі. У 1992 г. пры актыўным удзеле А. Міхайлава ў Мінску быў створаны Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ). У 2004 г. беларускія ўлады зачынілі гэтую вышэйшую навучальную установу. У 2006 г. ў выніку намаганняў А. Міхайлава ЕГУ быў адноўлены ў Вільнюсе, і ў цяперашні час ва універсітэце навучаецца каля 1,5 тысяч беларускіх студэнтаў.
Тэльман Маслюкоў Фота: Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі. 06.07.2008.
Гл. таксама: ЕГУ вядзе набор на дыстанцыйныя курсы Лаўрэат міжнароднай прэміі - беларускі прафесар У Светлагорску і Жлобіне - вобыскі, у Гомелі і Рэчыцы - арышты Несапраўдную інфармацыю аб ЕГУ абвергнулі Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |