СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSКанцэртнае лета
Негледзячы на лета, вакацыі і адпускны перыяд, канцэртныя пляцоўкі краін-суседзяў і блізкіх ад Беларусі краін без справы не стаяць. Прапануем сваім чытачам праграму асноўных канцэртаў Вільнюса, Кіева, Масквы, Прагі, Рыгі, Санкт-Пецярбурга і іншых гарадоў.
27 чэрвеня 27 чэрвеня — у Варшаве, 28 чэрвеня — у Будапешце дасць канцэрт амерыканскі гітарыст-віртуоз Карлас Сантана. Лаўрэат шматлікіх прэмій «Грэмі» набыў вядомасць на мяжы 1960-х і 1970-х. У 1999 г. парадкам забыты музыка нечакана вярнуўся на вяршыню поп-чартаў з альбомам «Supernatural» («Грэмі» за лепшы альбом года), з суперхітамі «Smooth» і «Maria Maria».
28 чэрвеня Валерый Сюткін грае ў маскоўскім клубе «Канцэрт». Балладавые рокеры «Чыж і Са» дадуць канцэрт у клубе «Апельсін», Масква. Рок-група «Чы-лі» прадставіць у клубе «Б2» (Масква) свой новы альбом «Злачынства». Пасля канцэрту запланаваная аўтограф-сесія.
29 чэрвеня
Але на гэтым лета толькі пачынаецца!
Ліпень 3 ліпеня — у Варшаве (Sala Kongresowa), 4 ліпеня — у Будапешце «Pat Metheny Trio». 4 — 6 ліпеня ў Гданьску музычны фэст «Heiniken Open’er». 6 — 8 ліпеня «Rock am Ring-2008» у Нямеччыне. 7 ліпеня ў Рызе дасць канцэрт група «The Chemical Brothers». 7 ліпеня — у Будапешце, 7 жніўня — у Празе спявае юная канадская зорка Аврыл Лавінь. 13 ліпеня Нэлі Фуртадо выступіць у СК «Алімпійскі» (Масква).
16 ліпеня шатландская група «Travis» грае ў маскоўскім клубе «Б1 Maximum». 18 ліпеня — у Санкт-Пецярбургу, 20 ліпеня — у Рызе выступіць легендарная група «Metallica».
Жнівень 7 жніўня — у Варшаве, 8 жніўня — у Празе, 19 жніўня — у Маскве выступіць група «Iron Maiden». 12 — 18 жніўня ў Вугоршчыне пройдзе музычны фэст «Sziget-2008». 17 жніўня ў Празе дасць канцэрт легендарная група «R.E.M». 18 жніўня ў Рызе грае група «Deep Purple».
Верасень 16, 17 верасня ў СК «Алімпійскі» (Масква) выступіць група «Queen».
Марына Рахлей (Паводле: naviny.by)
Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |