СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Беларусь і сьвет RSSПрадстаўнік АБСЕ не падзяляе ідэю байкоту
– Спадар Шмідт, ці Ваш офіс будзе назіраць за тым, як праходзяць выбары ў Беларусі? – Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, у тым ліку наш офіс, будзе цікавіцца тым, як праходзіць рэгістрацыя кандыдатаў, які ў іх доступ да сродкаў масавай інфармацыі, якія ў іх магчымасці для агітацыі і гэтак далей. Мы спадзяемся, што прадстаўнікоў БДІПЧ у Беларусі сустрэнуць станоўча (БДІПЧ – Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека, структура АБСЕ, якая займаецца міжнародным назіраннем на выбарах – кар). – Некаторыя з палітычных партый і палітыкаў Беларусі аб’явілі, што адмаўляюцца ад удзелу ў выбарах, таму што выбары не будуць справядлівымі. Якое Вашае меркаванне аб такой пазіцыі? – Удзельнічаць у беларускіх выбарах ці не – гэта справа беларускіх партый і палітыкаў. Увогуле, на маю думку, для палітычных партый у любой краіне ў выбарах лепш удзельнічаць – такі падыход больш прагматычны. Гісторыя паказвае, што байкот можа прынесці даволі адмоўныя наступствы. У Германіі мне даводзілася мець гутаркі з людзьмі, якія памятаюць 1932 – 33 гады. Той байкот атрымаўся на карысць нацыстаў. – Дэмакратычныя партыі абвесцілі, што яны ў кожнай выбарчай акрузе вылучаць толькі па адным кандыдаце, які будзе канкурыраваць з афіцыйным кандыдатам ад уладаў. Атрымліваецца, выбаршчыкі не змогуць выбіраць паміж рознымі ідэямі – напрыклад, паміж БНФ і камуністамі. На Вашую думку, ці правільнае такое рашэнне? – Канешне, лепш, калі выбаршчыкі маюць альтэрнатыву ў выбары паміж прадстаўнікамі розных партый. Аднак у кожнай краіне свая канкрэтная сітуацыя. Калі ў Беларусі партыі вырашылі падзяліць паміж сабой акругі – значыць, у цяперашняй беларускай сітуацыі гэта найбольш аптымальнае рашэнне. Тэльман Маслюкоў 04.06.2008 Гл. таксама: ААН - аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі А. Мілінкевіч: у Еўропы адзіны погляд Выборы в Украине: победа Юлии Тимошенко Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |