СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSКДБ дбае беларускіх студэнтаў
Пасьля таго, як у Алега ў цягніку Масква - Вільня памежнікі адабралі пашпарт і паставілі па-над штампам аб перасячэньні мяжы адзнаку "анулявана", ён паспрабаваў атрымаць растлумачэньні ў РУУС па месцы жыхарства. Тамака нічога ня ведалі й перанакіравалі маладога чалавека ў АВІР, супрацоўнікі якога даволі хутка выдалі даведку, што ў праыславуты сьпіс ён патрапіў па лініі ваенкамата. У ваенкамаце Першамайскага раёна адна з супрацоўніц, паглядзеўшы матэрыялы асабістай справы, сказала, што яшчэ ў 2006 годзе супраць Алега была ўзбуджанае крымінальная справа па факце ўхіленьня ад ваеннай службы. Справа ў тым, што раней Алег быў студэнтам Акадэміі мастацтваў, але пасьля падзей сакавіка 2006 г. быў адлічаны нібы за "акадэмічную непасьпяховасьць". Пасьля гэтага ён вучыўся ў Польшчы, а ўлетку мінулага году паступіў у ЭГУ. Варта адзначыць, што ў Летуве Алег стаў на воінскі ўлік у Кансуляце Рэспублікі Беларусь. Аднак, у ваенкамаце высьвятлілася некалькі цікавых падрабязнасьцяў: улік у Кансуляце па цяперашнім заканадаўстве ўжо не мае значэньня, а адлічаныя з вышэйшых вучэбных устаноў за акадэмічную непасьпяховасьць студэнты ня могуць атрымаць адтэрміноўку, нават калі ізноў вучацца на дзённым адьдзяленьні. Пасьля абвяшчэньня ўсіх гэтых правіл, супрацоўніца ваенкамата, тым ня менш, запэўніла, што адправіць паведамленьне на выключэньне Алега са сьпісу невыязных. Акрамя таго, маладому чалавеку была ўручаная позва з'явіцца на мэдыцынскі агляд 16 чэрвеня. На прыканцы гутаркі гэтая ж супрацоўніца прамым тэкстам заявіла, што Алегам цікавяцца ў КДБ, і сказала прыйсьці на наступны дзень, каб забраць даведку аб выключэньні са сьпісу. Раніцай наступнага дня Алегу патэлефанавалі з КДБ і папыталі прыйсьці ў ваенкамат крыху раней. Ад гэтай "павабнай" прапановы ён адмовіўся й прыйшоў у прызначаны час. На ганку ваенкамата Алега чакалі чатыры чалавекі: учорашняя супрацоўніца, хтосьці з ваенкаматнага кіраўніцтва й двое ў цывільным. Супрацоўніца сказала, што "прыйдзецца пагутарыць самі ведаеце зь кім". Аднак спачатку маладога чалавека выклікаў да сабе начальнік, які распавёў, што з "органамі трэба сябраваць". Затым прапаноўваў паказаць, дзе знаходзіцца мэдкамісія, аднак пасьля адмовы Алега ісьці, куды б ні было, паклікаў двух прадстаўнікоў камітэта дзяржбясьпекі ў свой кабінэт. Апошнія прадставіліся як супрацоўнікі Першамайскае адьдзела КДБ Юрась Салаўёў, другое прозьвішча, на жаль, запісаць не атрымалася. Ніякіх пасьведчаньняў, якія падцьвярджаюць іх паўнамоцтвы, гэтыя людзі не прад'явілі. Адначасова з гэтым супрацоўніца ваенкамата аддала знаёмай Алега, якая чакала ў калідоры, даведку аб выключэньні хлопца са сьпісу невыязных. Дадзенае паведамленьне ўяўляе сабой паперку, на якой няма нават пячаткі. Ад гутаркі з супрацоўнікамі КДБ і Алег, і яго знаёмая адмовіліся. Пры гэтым людзі ў цывільным настойвалі на сваім праве "гутарыць для атрыманьня інфармацыі" з "любым чалавекам, у любым месцы", прапаноўваючы "праехаць зь імі ў адьдзяленьне для выпісу афіцыйнае позвы", а пасьля адмовы паабяцалі, што афіцыйную позву прынясуць "па месцу жыхарства, на працягу паўгадзіны". У цяперашні час Алег чакае першага працоўнага дня ў АВІРы (гэта будзе субота, 10 траўня), каб паспрабаваць даведацца, выключылі яго са сьпісу невыязных або не. Сітуацыя недарэчная й абсурдная. Дарослыя людзі, зьмешчаныя на фундаванай з грошай падаткаплатнікаў дзяржаўнай службе, марнуюць дні на то, каб "адлавіць" і запалохаць студэнта. Пры гэтым, Алег нікуды не хаваўся. Ён стаяў на ўліку ў Кансуляце, неаднаразова перасякаў мяжу, сам з'явіўся ў ваенкамат. Вельмі важна, што будзе далей. Важна, ці зможа чалавек рэалізаваць сваё права на атрыманьне адукацыі і захаваць свабоду перасоўваньняў. Такая гісторыя магла б адбыцца з сотнямі маладых людзей у Беларусі. Як мы пераконваемся, "у мэтах бясьпекі нашае краіны" КДБ Беларусі дбае студэнтаў. Стася Слуцкая 10.05.2008 На здымке: Алег Грубіч. Фота www.westki.info
Гл. таксама: ЕГУ вядзе набор на дыстанцыйныя курсы У Светлагорску і Жлобіне – вобыскі, у Гомелі і Рэчыцы - арышты У Светлагорску ў КДБ выклікаюць Рамана Усцінава Допыты ў Светлагорскім КДБ праводзяцца перад 25 сакавіка Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |