СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSСтарадаўнія гарматы стануць музейнымі экспанатамі
Прылады былі выяўленыя ў катлаване, на глыбіні каля чатырох метраў, пры рэканструкцыі будынка № 3 па вуліцы Інтэрнацыянальная. Коўш экскаватара зачапіў нешта масіўнае, пры дбайным разглядзе на паверхні яно аказалася старадаўняй гарматай. Праз некаторы час адкапалі яшчэ адну дакладна такую ж гармату.
Запрошаныя на будоўлю адмыслоўцы ацанілі знаходку як унікальную. Па словах галоўнага захавальніка Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Святланы Гаўрылавай, у фондах музея такіх рэліквій няма. На будоўлі быў аформлены акт аб перадачы музею будаўнічым ТДА "Армеец" каштоўнай гістарычнай знаходкі. Дакумент падпісалі С. Гаўрылава і начальнік участку Вячаслаў Смутны.
Старэйшы навуковы супрацоўнік музея Зміцер Шляхцін ахарактарызаваў знойдзеныя гарматы як шасціфунтавые палявыя, якія адносяцца да другой паловы XVIII стагоддзя. Яны стралялі ядрамі, карцеччу, разрыўнымі боепрыпасамі. Адлітыя з чыгуну, хутчэй за ўсё, у адной з еўрапейскіх краін.
Гарматы дастаўленыя ў рэстаўрацыйны цэнтр музея. Тут яны будуць даследаваныя адмыслоўцамі, якія высвятляць ступень паразы знаходак карозіяй і правядуць неабходныя аднаўленча-кансервацыйные працы. Гэта зойме не меней паўгода.
Фота Васіля Сямашкі. naviny.by
18.04.2008, 14:46
Гл. таксама: У Парыцкай царкве ўсталявалі крыж XIV ст. Гомельскія памежнікі затрымалі манеты ВКЛ коштам 14 тысяч долараў В Светлогорском районе поднимают из реки бронекатер, затонувший в 1941 г. Карабель вытворчасці ЗША падымаюзь з Бярэзіны Не выключана, што Шацілкі ўзніклі ў VI стагоддзі (фотаэкcпазіцыя) Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |