СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSАналітыкі прадказалі канец “Уіндаўз”
У сваім выступе на канферэнцыі Gartner Emerging Trends Сілвер і Макдональд падкрэслілі, што “Ўіндаўз Віста” (Windows Vista) займае на цвёрдым дыску ў два разы больш месца, чым шэраг сістэм на базе ядра “Лін’юкс” (Linux). Таксама быў прыведзены прыклад Mac OS X, пад кіраваннем якой працуе як смартфон “Ай-Пі-Фон” (iPhone), так і камп’ютэры “Эпл” (Apple). Для вырашэння гэтай праблемы прапануецца перавод Windows на модульную структуру. Яна мяркуе наяўнасць базавай і дадатковай частак аперацыйнай сістэмы (АС). Базавая ўключае ядро і асноўныя элементы АС. Другая частка выбіраецца ў залежнасці ад тыпу камп'ютэра і вобласці яго ўжывання. Магчыма, менавіта па такім прынцыпе будзе пабудаваная новая Windows 7. Акрамя таго, аналітыкі адзначылі падвышаныя патрабаванні да апаратнага забеспячэння з боку Windows Vista. Як следства, шматлікія карыстачы «Ўідаўз Ікс-Пі» (Windows XP) вырашылі не пераходзіць на Vista і дачакацца з'яўлення новай Windows 7. Галоўнай праблемай Windows Майкл Сілвер і Ніл Макдональд назвалі няслушны падыход да ліцэнзавання. Яны лічаць няправільным выдаваць ліцэнзію ў прывязцы да камп'ютэра, калі шматлікія карыстачы працуюць з некалькімі камп'ютэрамі, паведамляе Lenta.Ru. naviny.by
12.04.2008, 17:58 Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |