СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSУ сталіцы Беларусі прашла акцыя пратэсту18 лютага ў сталіцы Беларусі прайшла акцыя пратэсту супраць указу А. Лукашэнкі № 760, які абмяжоўвае працу індывідуальных прадпрымальнікаў.
14:00 Акцыя скончылася. 12:40 Затрыманых Вячаслава Сіўчыка і Алеся Макаева зь Ленінскага РУУС перавезьлі ў Сьледчы камітэт. 14:00 Баранавічы. Суды над заяўнікамі мітынгу Мікалаем Чарнавусам, Алегам Пашко, Андрэем Макаравым і Анатолем Радзьковым сёньня не адбыліся. Людзей трымалі ў судзе з 9 раніцы да 13, потым паседжаньні перанесьлі на 19 лютага. 13:25 Правакатар спрабаваў сарваць карткі акрэдытацыі ў журналістаў Літоўскага радыё і "Нямецкай хвалі". Міліцыя яго не чапала. 13:23 Прадпрымальнікі і грамадзкія актывісты разыходзяцца са скрыжаваньня вуліц Куйбышава і Камуністычнай. 13:15 Прадпрымальнікаў у будынак АНТ не пусьцілі. Віктар Гарбачоў паведаміў, што другая група прадпрымальнікаў павінна перадаць пэтыцыю старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандру Зімоўскаму. БТ знаходзіцца на вуліцы Макаёнка, 9. 13:00 Вольга Казуліна знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС.
12:40 Затрыманы грамадзкі актывіст Вячаслаў Сіўчык і адзін зь лідэраў прадпрымальнікаў Алесь Макаеў. Іх павезьлі ў Ленінскае РУУС. 12:38 Група прадпрымальнікаў у суправаджэньні журналістаў (разам прыкладна 40 чалавек) рушыць да будынку АНТ, што на вуліцы Камуністычнай.
12:25 Байцы спэцназу міліцыі стварылі ланцуг і выцясьняюць людзей з Кастрычніцкай плошчы.
12:20 Адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Віктар Гарбачоў заявіў, што прадпрымальнікі пойдуць на тэлебачаньне дамагацца тэлеэфіру з чыноўнікамі. Паводле Віктара Гарбачова, калі б міліцыя не замінала правядзеньню акцыі, на плошчы сабраліся б каля паўтары тысячы чалавек, якія знаходзяцца побач -- у крамах, на ходніках вакол плошчы.
12:15 Журналістаў, а таксама лідэраў прадпрымальнікаў Алеся Таўстыку, Віктара Калея, лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку выцесьнілі за Палац Рэспублікі. 12:05 На плошчы Перамогі людзі ў цывільным затрымалі кіраўніка руху "За Свабоду!" Аляксандра Мілінкевіча. Яго запхнулі ў міні-аўтобус і павезьлі ў невядомым кірунку. 11:55 Журналістаў міліцыя папярэдзіла, каб тыя адышлі і "не прыцягвалі ўвагу". На Кастрычніцкай плошчы зьявіліся лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і адзін зь лідэраў прадпрымальнікаў Віктар Калей.
10:20 Супрацоўнікі ДАІ перашкаджалі праехаць у Менск гомельскай прадпрымальніцы, сябру Каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Ірыне Камінскай, паведамляе БелаПАН. “На трасе Гомель - Менск нас спынілі супрацоўнікі ДАІ. Ад пачатку нам сказалі, што нашая машына ўгнаная, а пасьля – што ў дакумэнтах стаяць “ня тыя пячаткі”, - паведаміла І. Камінская. “За тры дні да гэтага да мяне прыходзілі міліцыянэры. Казалі, што ў Менску будзе мітынг, патрабавалі, каб у гэты дзень я была дома, пагражалі крымінальнай справай”, - заявіла Ірына Камінская.
18 лютага а 12 гадзіне індывідуальныя прадпрымальнікі зьбіраюцца правесьці мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Яны пратэстуюць супраць прэзыдэнцкага ўказу № 760. “Людзі выйдуць, толькі невядома, у якой колькасьці. Я не чакаю вялікай колькасьці, бо не было матэрыялаў. Але бяз гэтых дзеяньняў кансалідацыі ня будзе. Таму гэтую плошчу робім. Намёты будзем спрабаваць паставіць.... Патрабаваньне, як і было на мітынгу 10 сьнежня, - скасаваньне пункту 1.1 указу № 760 і іншых указаў, якія супярэчаць Канстытуцыі. Каб людзям далі працаваць”, - заявіў выканаўца абавязкаў старшыні Каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Алесь Макаеў.
18.02.2008
Гл. таксама: У Светлагорску выйшаў на свабоду А. Змітровіч Як судзяць прадпрымальнікаў у рэгіёнах Арышт А. Змітровіча закончваецца 23 студзеня Предпринимателей смешали с оппозицией Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |