СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Беларусь і сьвет RSSЕГУ вядзе набор на дыстанцыйныя курсы
Для вывучэння ў дыстанцыйным фармаце ў вясновым семестры адкрыты 53 курсы па ўсіх кірунках навучання ва універсітэце: дызайн, медыя і камунікацыя, сучаснае мастацтва, турызм і рэкрэацыя, гісторыя Беларусі, паліталогія і еўрапейскія даследаванні, сацыяльная і палітычная філасофія, міжнароднае права. Выпускнікі дыстанцыйных курсаў атрымаюць пасведчанні і сертыфікаты ЕГУ, якія могуць быць улічаны пры паступленні на вочныя або завочныя бакалаўрскія праграмы ЕГУ або выкарыстаныя для падачы ў іншыя замежныя ВНУ, а таксама ў якасці пасведчання павышэння кваліфікацыі. Навучанне ажыццяўляецца выключна праз Інтэрнэт; у адукацыйным працэсе выкарыстоўваюцца самыя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і метады выкладання. Асноўны аб'ём курсаў выкладаецца на беларускай або рускай мовах. Шэраг дысцыплін, такіх, як, напрыклад, "Геаграфія міжнароднага турызму і рэкрэацыі" або спецыяльная тэрміналогія па камунікатыўным дызайне, чытаюцца на замежных мовах: англійскай, нямецкай, французскай. Нагадаем, што Еўрапейскі гуманітарны універсітэт у гэтым навучальным годзе адзначае сваё 15-годдзе. Пасля закрыцця ЕГУ ў Менску ў 2004 г. універсітэт аднавіў сваю дзейнасць у Вільнюсе ў якасці афіцыйна зарэгістраванага літоўскага універсітэта. Штогод у ЕГУ навучаюцца больш за 1500 чалавек, прычым каля паловы з іх атрымлівае адукацыю праз Інтэрнэт, не пакідаючы Беларусі, у рамках завочных і дыстанцыйных праграм універсітэта. Падрабязная інфармацыя аб адукацыйных праграмах Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта знаходзіцца на сайце ЕГУ па адрасе: http://bel.ehu.lt/ (Прэс-рэліз ЕГУ, 01.02.2008.) Гл. таксама:
Лаўрэат міжнароднай прэміі – беларускі прафесар Беларусы Прыбалтыкі правялі фестываль
ЕГУ: дыстанцыйнае і завочнае навучанне
Ул. Колас: “Традыцыі ліцэю не дазваляюць вучню стаць дрэннай асобай”
Несапраўдную інфармацыю пра ЕГУ абвергнуліРэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |