СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSКонкурс Каледжаў міжнароднай супольнасці (абноўлена)
Навучанне ў Каледжах міжнароднай супольнасці (United World Colleges, UWC) вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat, IB), тэрмін навучання – 2 гады (акрамя каледжу ў Венесуэле). Па заканчэнні каледжу выпускнікам выдаецца дыплом, які дае магчымасць працягнуць навучанне ва ўніверсітэтах большасці краін свету. Навучанне ў каледжы ў Венесуэле - 3 гады, на іспанскай мове. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы, якія будуць мець узрост 16 - 17 год на 1 верасня 2008 г. (для паступлення ў каледж у Венесуэле - 18 год). Конкурс праводзіцца ў 2 туры. На І-ы тур удзельнікам конкурсу неабходна даслаць да 2 сакавіка дакументы, а таксама эсэ на беларускай ці англійскай мове. Тэма эсэ сёлета такая: “Галоўныя выклікі сучаснасці”. Адабраныя кандыдаты атрымаюць запрашэнні на ІІ тур. Ён адбудзецца 22 сакавіка ў форме сумоўя на беларускай і замежнай мовах. Прызёры конкурсу атрымаюць магчымасць паступіць у каледж на неплатнае навучанне. Удзел у конкурсе не платны. У Беларусі конкурсы па прыёму студэнтаў у міжнародныя каледжы праводзяцца штогод з 1994 г. Першы міжнародны каледж быў заснаваны ў 1961 г., зараз у свеце дзейнічае 12 такіх устаноў. Прыём студэнтаў у міжнародныя каледжы вядзецца ў 124 краінах. У Беларусі ў мінулым годзе студэнтамі міжнародных каледжаў сталі Вольга Грыцкевіч з Навагрудку, Марыяна Мірчук са Светлагорска і Міхаіл Рэўцкі з Мінска. Падрабязная абвестка аб конкурсе маецца на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki Гл. таксама: Студэнтка з Гомельшчыны ўпершыню атрымала вышэйшую адукацыю ў ЗША
Дзяўчына з Гомельшчыны пачала вучыцца ў Босніі і Герцагавіне
Дзяўчына са Светлагорска паступіла ў міжнародны каледж
Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |