СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSБрыль і Сапега “прапісаліся” на мінскіх вуліцах
Гэта стала магчымым, лічыць А. Трусаў, дзякуючы пазіцыі кіраўніцтва ТБМ і падтрымцы жыхароў Мінска. Нагадаем, што 26 верасня 2007 г. Мінскі гарсавет прыняў рашэнне аб прысваенні новым вуліцам сталіцы імёнаў Народнага пісьменніка Беларусі Я. Брыля і канцлера Вялікага Княства Літоўскага Л. Сапегі. Аднак Міністэрства юстыцыі падчас правядзення юрыдычнай экспертызы гэтага рашэння вынесла адмоўнае заключэнне са спасылкай на 15 артыкул Закона «Аб адміністрацыйна‑тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна‑тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Па меркаванні чыноўнікаў, падчас прысваення новых назваў мінскім вуліцам не была ўлічана думка насельніцтва. У гэтай сітуацыі 26 лістапада 2007 г. кіраўніцтва ТБМ звярнулася да жыхароў сталіцы з прапановай падтрымаць рашэнне Мінскага гарсавета па гарадскіх тапонімах і накіраваць адпаведныя лісты ў Мінскі гарсавет і Мінюст. Старшыня ТБМ выказаў удзячнасць жыхарам сталіцы і дэпутатам Мінскага гарсавета за іх паслядоўную пазіцыю, дзякуючы якой у сталіцы з’явіліся вуліцы, названыя імёнамі нашых славутых землякоў. Марат Гаравы (БелаПАН) 25.01.2008, 8:25 1. Леў Сапега. 2. Янка Брыль (ілюстрацыя на каляндарыку ТБМ). Фота: “Голас Радзімы”, golas.by
Гл. таксама: У Светлагорску адбылася канферэнцыя ТБМ
Павіншуй сяброў па-беларуску!
Адну з вуліц у сталіцы назавуць імём ураджэнца Светлагорскага раёна
ТБМ збірае подпісы за ўшанаванне памяці Янкі Брыля
ТБМ заклікае абітурыентаў выбіраць беларускую мову на іспытахРэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |