СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSКонкурс для старшакласнікаў
У гэтым годзе Вышэйшая школа імя Лазарскага (Wyższа Szkołа Handlu i Prawa im. Ryszarda Łazarskiego, WSHiP) прапануе ўдзельнікам конкурсу паразважаць над важнай грамадскай з’явай – фармаваннем грамадскай думкі. Вучням выпускных класаў прапануецца тэма «Ля вытокаў грамадскай думкі». Для вучняў перадвыпускных класаў тэма такая: «Сродкі масавай інфармацыі і грамадская думка». Ад вучняў з Беларусі да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца эсэ на беларускай, англійскай ці польскай мовах. Выбар мовы не ўплывае на вынікі конкурсу, але вучні выпускных класаў, якія зацікаўленыя ў паступленні на англамоўнае навучанне ў ВШЛ, павінны пісаць эсэ па-англійску. Працы мусяць быць дасланыя да 10 сакавіка на адрас: WSHiP im. Łazarskiego, Świeradowska 43, 02-662 Warsaw, Poland - з пазнакай на канверце: „Конкурс “Абяры сваю будучыню”; ці на электронны адрас abiturient.belarus@lazarski.edu.pl. Больш падрабязна аб умовах конкурсу можна прачытаць на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/. У Вышэйшай школе імя Лазарскага навучаецца болей 7 тыс. студэнтаў, сярод якіх – і беларусы. Напрыклад, у гэтым навучальным годзе студэнтамі ВШЛ сталі 40 абітурыентаў з Беларусі. Самыя папулярныя кірункі навучання сярод іх - “Міжнародныя адносіны” (польскамоўная праграма) – 35%, і “Эканоміка бізнесу” (англамоўная праграма) – 22,5%. Студэнты, якія навучаюцца па-ангельску, акрамя польскага дыплому атрымліваюць дыплом брытанскага Ўніверсітэта Ўэльса. svetlahorsk.belarda.org 17.01.2008. Фота: pomaturze.pl Гл. таксама:
Прызавае месца ў міжнародным конкурсе – у дзяўчыны з нашага гораду
Professionalism is a step worth being takenРэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |