Павіншуй сяброў па-беларуску!
Сакратарыят грамадскага аб’яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" звярнуўся да грамадзян Беларусі з прапановай павіншаваць сваіх родных і сяброў з Калядамі, Днём Божага Нараджэння і Новым годам на роднай мове.
Беларускамоўная паштоўка і канверт, падпісаныя па-беларуску, віншавальная тэлеграма на мове Купалы і Коласа яшчэ раз засведчаць пра неўміручасць нашай прыгожай і мілагучнай мовы. У год святкавання 125-гадовых юбілеяў класікаў нашай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа і напярэдадні 200-годдзя Вінцэнта Дуніна-Марцынкевіча (23 студзеня 2008 г.) гэта будзе годны грамадзянскі ўчынак.
Кіраўніцтва ТБМ выказала ўдзячнасць беларускай пошце, якая выдала вялікую колькасць вельмі прыгожых адмысловых святочных беларускамоўных канвертаў і паштовак. Калі ў вашым паштовым аддзяленні няма віншавальных беларускіх паштовак, вы можаце зрабіць адпаведны запіс у кнізе скаргаў і паведаміць пра гэта ў сталічную сядзібу ТБМ (вул. Румянцава, 13, тэл. 284 85 11).
Гл. таксама:
