Дазвольны штамп у пашпарце адмянілі
У Беларусі з 1 студзеня 2008 г. адмяняецца дазвольны штамп у пашпарце для часовага выезду за мяжу. Адпаведны ўказ № 643 падпісаны 17 сьнежня 2007 г. Такім чынам, пашпарт грамадзяніна Беларусі будзе сапраўдны для часовых выездаў за мяжу без прастаўленьня гэтай адзнакі.
У мэтах забесьпячэньня эфэктыўнага кантролю на дзяржаўнай мяжы за выездам грамадзянаў ствараецца банк дадзеных пра грамадзянаў Беларусі, права на выезд якіх з краіны часова абмежаваны. Указам зацьвярджаецца адпаведнае палажэньне, у якім вызначаны пералік дзяржаўных органаў, на падставе зьвестак якіх ажыцьцяўляецца фармаваньне банку зьвестак, а таксама мэханізм перадачы зьвестак з банку дадзеных Дзяржаўнаму памежнаму камітэту і прадастаўленьне гэтых зьвестак грамадзянам.
БЕЛТА
Фота: tut.by
Гл. таксама: