СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSБеларусь узнялася на 64 месца
Усе краіны ў спісе падзяляюцца на 3 групы - з высокім, сярэднім і нізкім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу. Па словах Л. Буадзе, сёлета Беларусь ўпершыню патрапіла ў групу з высокім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу. Па гэтым паказчыку яна на першым месцы сярод краін СНД. Пасля Беларусі ў СНД ідуць Расія (67-е месца), Казахстан (73-е), Украіна (76-е). Польшча і Літва, якія мяжуюць з Беларуссю, займаюць адпаведна 37-е і 43-е месцы. Індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу ў нашай краіне складае 0,804. Пры яго вызначэнні бярэцца пад увагу працягласць жыцця, узровень адукаванасці дарослага насельніцтва, валавы ўнутраны прадукт (ВУП) на душу насельніцтва. За год сярэдняя працягласць жыцця ў краіне вырасла на 0,5 года і дасягнула 67,8 года. Па гэтаму паказчыку Беларусь на 106-м месцы ў свеце. Па ўзроўню ВУП на душу насельніцтва Беларусь займае 72-е месца, па ўзроўню адукацыі дарослага насельніцтва – 33-е. Першае месца па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу займае Ісландыя, апошняе, 177-е – Сьера-Леоне. (БелаПАН) Фота: un.by *** Беларусь з'яўляецца лідэрам сярод краін СНД па адноснай колькасці карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт, сведчаць даныя штогадовага "Даклада аб развіцці чалавека", які быў падрыхтаваны Праграмай развіцця ААН. У Беларусі на адну тысячу насельніцтва прыпадае 347 карыстальнікаў сусветнай камп'ютэрнай сеткі. У дзвюх іншых найбольш тэхналагічна развітых краінах СНД гэты паказчык ніжэйшы: Расія (152) і Украіна (97). Па колькасці карыстальнікаў Інтэрнэта на тысячу насельніцтва Беларусь апярэджвае такія краіны Цэнтральна-еўрапейскага рэгіёну, як Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Румынія і Чэхія. Алена Ліхач (БЕЛТА) Гл. таксама: Мовазнаўца з вёскі Дуброва
ААН - аб парушэнні правоў чалавека ў Беларусі
Дзяўчына з Гомельшчыны пачала вучыцца ў Босніі і Герцагавіне
Беларуская дзяржава не абраная ў склад Рады ААН па прaвах чалавека
11% жыхароў Беларусі не ведаюць пра інтэрнетРэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |