СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSЛаўрэат міжнароднай прэміі – беларускі прафесар
Амерыканскі Фонд імя Іона Раціу абвясціў атрымальніка прэміі імя І. Раціу ў 2007 годзе. Лаўрэатам стаў беларускі акадэмік, рэктар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Анатоль Міхайлаў. Узнагарода ўручаная ў Міжнародным навуковым цэнтры імя В. Вільсана ў Вашынгтоне 15 лістапада. Пасля ўзнагароджання прафесар А. Міхайлаў выступіў з лекцыяй "Дэмакратыя як выклік". Мэта дэмакратычнай прэміі імя Іона Раціу - наданне міжнароднага значэння дасягненням людзей, якія працуюць дзеля дэмакратыі ў розных частках свету. Прэмія заснавана ў гонар румынскага палітыка Іона Раціу (Ion Ratiu), змагара за дэмакратычныя пераўтварэнні ва ўсім свеце. Лаўрэатам прэміі 2006 года быў доктар Саад Ібрагім (Saad Ibrahim), прафесар палітычнай сацыялогіі ў Амерыканскім універсітэце ў Каіры. Анатоль Арсеньевіч Міхайлаў – вядомы ў навуцы спецыяліст у галіне нямецкай філасофіі. У 1992 г. ён быў адным з арганізатараў Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта ў Мінску. Універсітэт з’яўляўся эксперыментальнай установай для збліжэння беларускай вышэйшай адукацыі з агульнаеўрапейскай. Як адзначае прэс-служба ЕГУ, “пасля прыходу да ўлады ў Беларусі прэзідэнта А. Лукашэнкі ў краіне была прынятая дзяржаўная палітыка, накіраваная на самаізаляцыю Беларусі ад знешняга свету і рэстаўрацыю савецкай сістэмы вышэйшай адукацыі як інструменту палітычнага кантролю над студэнцкай моладдзю. Адным з вынікаў нападу рэжыму на акадэмічныя правы і свабоды стала палітычна-матываванае закрыццё універсітэта ў Мінску ў 2004 г.”. У 2005 г. ЕГУ аднавіў працу ў Вільнюсе і паступова пашырае сваю дзейнасць. Зараз студэнцкая супольнасць універсітэта налічвае каля 1500 чалавек. Дзякуючы шырокай міжнароднай падтрымцы, ЕГУ прапануе беларусам поўны цыкл універсітэцкай адукацыі ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук - вочныя і завочныя бакалаўрскія і магістарскія праграмы, а таксама вялікую колькасць дыстанцыйных курсаў, якія прадугледжваюць навучанне праз Інтэрнэт. Фота belradio.fm
Гл. таксама: Беларусы Прыбалтыкі правялі фестываль
Вобыск у Маслюкова: шукалі мінеральныя ўгнаенні
ЕГУ: дыстанцыйнае і завочнае навучанне
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |