“Пакуль без каментарыяў” – заявіў БелаПАН прэс-сакратар “Белнафтахіму” Віктар Азараў. – Я яшчэ пазіцыю кіраўніцтва не ведаю, таму нічога пакуль сказаць не магу. Старшыня канцэрну знаходзіцца ў Савеце міністраў – сёння прэзідыум”.
Нагадаем, што 13 лістапада Міністэрства фінансаў ЗША “замарозіла” ўсе банкаўскія рахункі, якія знаходзяцца пад юрысдыкцыяй ЗША і належаць “Белнафтахіму” і яго прадстаўніцтвам у Германіі, Кітаі, Латвіі, Расіі і Украіне, а таксама рахункі дачэрняй амерыканскай кампаніі “Белнафтахім Ю-Эс-Эй”. Акрамя таго, амерыканскім бізнесменам прадпісваецца ўстрымацца ад кантактаў з гэтым канцэрнам.