СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSБеларусы Прыбалтыкі правялі фестываль
Як расказаў карэспандэнту БЕЛТА генконсул Аляксандр Астроўскі, больш як 600 гледачоў сустракалі авацыямі выступленні самадзейных артыстаў з беларускіх арганізацый краін Балтыі - ансамбляў "Надзея" (Рыга), "Світанак" (Вісагінас), "Алеся" і "Лянок" (Талін), "БЭЗ" (Йыхві - Кохтла-Ярве), "Крыніца" (Сілламяэ). Нават хор расійскага таварыства "Святагор", таксама запрошаны на фестываль, спецыяльна падрыхтаваў і праспяваў беларускую песню. У прывітальным слове да ўдзельнікаў свята звярнуліся Аляксандр Астроўскі, прадстаўнік міністра па справах народанасельніцтва Эстоніі ў павеце Іда-Вірумаа Эрыка Крууп, старшыня Асацыяцыі беларусаў Эстоніі Ніна Савінава, старшыня Саюза беларусаў Латвіі Валянціна Піскунова, дырэктар культурна-асветнага цэнтра "Крок" горада Вісагінаса (Літва) Алег Давідзюк, прадстаўнікі муніцыпалітэта Нарвы, кіраўнікі беларускіх суполак Эстоніі. Было агучана таксама прывітанне Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Савета Міністраў Беларусі Леаніда Гулякі. Прадстаўнікі загранустановы і ўсіх арганізацый дыяспары прынялі ўдзел у пасяджэнні круглага стала на тэму "Беларуская прысутнасць у краінах Балтыі". Усе актыўныя удзельнікі фестывалю ўзнагароджаны граматамі генеральнага консульства і Нарвскага муніцыпалітэта, сувенірамі аргкамітэта. Марыя Агафонава (БЕЛТА)
Гл. таксама:
З'езд "Беларусаў Расіі" адбудзецца ў Маскве
ЕГУ: дыстанцыйнае і завочнае навучанне
Дзяўчына з Гомельшчыны пачала вучыцца ў Босніі і Герцагавіне
Беларускі фальклор будзе вывучацца на амерыканскія грошы
Выдадзены першы падручнік беларускай мовы для венгерскіх студэнтаўРэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |