|
Надвор’е
|
«Дзяды»: шэсце і мітынг у сталіцы
У Мінску ў нядзелю 28 кастрычніка прайшлі шэсце і мітынг, прымеркаваныя да традыцыйнага Дня памяці «Дзяды». Збор удзельнікаў акцыі пачаўся ля Парку Чалюскінцаў. Каля месца збору таксама былі супрацоўнікі міліцыі і КДБ у цывільным, міліцыянты, байцы спецназу.
Пасля 11-й гадзіны удзельнікі шэсця пайшлі па маршруце праспект Незалежнасці — ўрочышча Курапаты. Над шэсцем рэялі бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі Мінска. Арганізатарам шэсця з’яўлялася Кансерватыўна-Хрысціянская партыя - БНФ. Але ў натоўпе былі бачныя сцягі і іншых партый і арганізацый: Партыі БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), "Маладога фронту" і г. д. Падчас шэсця калона вырасла, па розных ацэнках, да 1,5 - 2 тыс. чалавек.
Варта адзначыць, што гэтым разам да традыцыйных лозунгаў, якія прамаўляюцца падчас "Дзядоў", дадаліся і заклікі даць волю палітвязням Аляксандру Казуліну, Змітру Дашкевічу, Артуру Фінькевічу. Большасць кіроўцаў аўтамабіляў, якія праязджаюць побач, вітаюць ўдзельнікаў шэсця сігналамі клаксонаў.
Ва ўрочышчы прайшоў мітынг. На пачатку жалобнага мерапрыемства людзі памаліліся ля Крыжа пакутнікаў і праспявалі “Магутны Божа”. Удзельнікі акцыі ўсталявалі больш 10-ці крыжоў у месцы масавага тэрору. Сакратар управы Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ Валерый Буйвал зачытаў удзельнікам шэсця і мітынгу зварот лідэра партыі Зянона Пазьняка. У звароце нагадваецца пра 1988 г., калі праз першае шэсце на Дзяды і пачалося новае беларускае Адраджэнне.
“Нішто не спыніць Беларусі. Дарагія землякі! Дарагія беларусы! Сёння мы тут, у трагічным і знакавым месцы, дзе прышлыя чужынцы расстрэльвалі наш народ. Курапаты – гэта брацкая магіла, сімвал нашага нацыянальнага вынішчэння. Але ў 1988 годзе, калі былі адкрытыя Курапаты, гэты знак адчыніўся нанова, стаўся сімвалам народнага Уваскрашэння. Менавіта з адкрыцця праўды пра Курапаты пачалося новае беларускае Адраджэнне”, - піша З. Пазьняк.
Інцыдэнтаў з міліцыяй не было, хоць калону ўвесь час здымалі на відэа з машын міліцэйскага суправаджэння. Нагадаем, што 2007 г. аб'яўлены грамадскасцю Годам памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.
(Радыё “Рацыя”)
Фота радыё «Свабода».

Усе навіны разьдзелу
- Вынікі апытання 03/12/2008 13:33, Admin
- 2010 год вырашыцца ў 2009-м 14/11/2008 18:36, агляд прэсы
- Дзядзьку Рыгору патрэбна дапамога 14/11/2008 18:27, агляд прэсы
- Выбары скончыліся, пакараньні штрафамі працягваюцца 25/10/2008 15:24, Інтэрнет-агляд
- Антон Кашлікаў. Трэба гучней 25/10/2008 15:14, агляд прэсы
- Вынікі апытання 08/10/2008 17:45, Admin
- Основные схемы мошенничества работодателей 01/10/2008 16:42, Tut
- Выбары ў парлямэнт не адпавядалі стандартам АБСЭ 30/09/2008 18:09, агляд прэсы
- У Баранавічах і Жлобіне раздзельнага падліку галасоў няма 30/09/2008 12:48, Інтэрнет-агляд
- Упакоўка - прадавец, які не ведае адпачынку 30/09/2008 12:43, агляд прэсы
Блог цалкам
|