СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Беларусь і сьвет RSSХабар ў сельсаветах набыў масавы характар
"У нас вялікая колькасць хадайніцтваў з боку старшыняў і сакратароў сельскіх Саветаў. У краіне гэта масавая з'ява: за чэкі "Жыллё" старшыні і сакратары сельскіх Саветаў бяруць хабар. Гэта не адзін і не два чалавекі", - адзначыла яна. Н. Пяткевіч падкрэсліла, што яшчэ не было ні аднаго выпадку, каб камісія або поўнасцю, або часткова не звярталася з просьбай да кіраўніка дзяржавы аб задавальненні хадайніцтваў аб памілаванні. Гаворачы аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці за ўчыненне эканамічных злачынстваў, Н. Пяткевіч падкрэсліла, што год таму ў Беларусі быў уведзены інстытут, які дае магчымасць яшчэ на стадыі расследавання закрыць справу адносна грамадзян, якія поўнасцю пакрылі ўрон. Паводле яе слоў, праз год можна зрабіць вывад аб тым, што гэты інстытут быў уведзены правільна. У сувязі з гэтым намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта праінфармавала, што гэтымі днямі падпісаны ўказ аб вызваленні ад адказнасці 20 грамадзян, якія ўчынілі эканамічнае злачынства і поўнасцю кампенсавалі ўрон. Адносна іх не будзе прымяняцца працэдура судовага расследавання, і яны не будуць мець судзімасць. Н. Пяткевіч падкрэсліла, што ў краіне дзейнічае адладжаная сістэма, і пашыраць падставы для амністыі, на яе думку, не трэба. Аляксандр Сухаверхі (БЕЛТА)
Гл. таксама:
Чыноўнік са Сьветлагорска за атрыманьне хабару асуджаны на 8 гадоў
Супрацоўнікі КДБ затрымалі старшыню канцэрна “Белнафтахім” Аляксандра Бароўскага
Вярхоўны суд пачне разгляд другой крымінальнай справы па гомельскай групоўцы
Выкуп за белоруску составил около миллиона долларов
У Беларусі за 3 месяцы зарэгістраваны 782 выпадкі карупцыі
Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |