СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSЗакон аб беларускай арфаграфіі: першае чытанне
24 кастрычніка палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла законапраект «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Прадстаўляючы дэпутатам законапраект, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў заявіў: «У некаторых выпадках праблемы адзінства беларускай мовы набываюць палітычнае адценне, нават імкненне да вяртання дарэформеннага правапісу. Гэты закон стане дзейсным сродкам спынення практыкі непрадуманага і па сутнасці супрацьзаконнага ўжывання ў перыёдыцы так званай «тарашкевіцы». На думку Радзькова, законапраект «забяспечыць адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў». Закон шмат крытыкаваўся прадстаўнікамі незалежнага грамадзтва і мовазнаўцамі. Па словах міністра, асноўныя змяненні ў правілах беларускай арфаграфіі робяць беларускую мову яшчэ больш зручнай для засваення. Законапраект, у прыватнасці, пашырае прынцып перадачы “акання” у словах замежнага паходжання, уносіць змяненні ў напісанне складана-зкарочаных слоў, пашырае прымяненне “ў” у словах замежнага паходжання, спрошчвае правілы пераносу слоў. Ён таксама рэгулюе напісанне назваў органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, а таксама пасадаў і званняў з вялікай ці маленькай літары. Па словах А. Радзькова, плануецца, што закон уступіць у сілу 1 верасня 2010 г. “Законапраект не мае імгненнага эфекту, а стане вехай у развіцці беларускай мовы і беларускай дзяржавы ў цэлым”, - лічыць ён. Міністр адзначыў, што ўвядзенне закону не патрабуе унясення кардынальных змяненняў у беларускія падручнікі. Гл. таксама:
Беларускі фальклор будзе вывучацца на амерыканскія грошы
ТБМ заклікае абітурыентаў выбіраць беларускую мову на іспытах
Выдадзены першы падручнік беларускай мовы для венгерскіх студэнтаўРэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |