СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSА. Мілінкевіч: у Еўропы адзіны погляд
Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч прыняў удзел у Саміце Еўрапейскай народнай партыі ў Лісабоне. Падчас Саміту А. Мілінкевіч правеў перамовы з прэзідэнтам Еўрапейскага парламента Гансам-Гертам Потэрынгам, кіраўніком Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Рэнэ Ван дэр Ліндэнам, а таксама сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам, прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі і будучым прэм’ерам Украіны Юліяй Цімашэнкай. Пасля прывітання старшыні Еўрапейскай народнай партыі Вільфрэда Мартнэса А. Мілінкевіч у сваім выступе заклікаў еўрапейскіх палітыкаў да дыялогу з уладамі Беларусі толькі пры выкананні імі 12 умоваў Еўрапейскага Саюза (ЕС). - Для беларускіх дэмакратычных сіл вельмі важна цвёрдая пазіцыя Еўрапейскага Саюза ў дачыненні да Беларусі, - адзначыў падчас выступу А. Мілінкевіч. – Пры гэтым ЕС павінен цвёрда стаяць на выкананні Беларуссю 12 умоваў Еўрапейскай камісіі. У размове з Р. Ван дэр Ліндэнам, старшынём Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), А. Мілінкевіч падкрэсліў, што неабходна, каб была кансалідаваная пазіцыя ЕС і Рады Еўропы ў адносінах да Беларусі. Старшыня ПАРЕ запэўніў лідэра беларускіх дэмакратычных сіл, што Рада Еўропы цвёрда прытрымліваецца пазіцыяў ЕС і пачне супрацоўніцтва з уладамі Беларусі толькі пасля таго, як краіна зробіць пэўныя крокі ў кірунку дэмакратызацыі, і ў першую чаргу, вызваліць палітвязняў на чале з Аляксандрам Казуліным. Нагадаем, што 18 - 19 кастрычніка ў Лісабоне прайшоў Саміт найбуйнейшай еўрапейскай партыі - Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП). У Саміце прымаюць удзел шэраг кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў ЕС, краін - суседак ЕС, а таксама прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Мануэлем Бароза, старшыня Еўрапейскага парламента Ганс-Герт Потэрынг і старшыня Рады Еўропы Рэнэ Ван дэр Ліндэн. Саміт ЕНП адбываецца напярэдадні Саміту ЕС для таго, каб лідэры краін ЕС, якія таксама з’яўляюцца лідэрамі партыяў правацэнтрысцкага напрамку, выпрацавалі супольную пазіцыю ў дачыненні да асноўных пунктаў Саміта ЕС, у першую чаргу - прыняцця Канстытуцыйнай дамовы ЕС. На здымке: А. Мілінкевіч (Еўрапейскі марш у Менску, 14 кастрычніка 2007 г.) . Фота радыё «Свабода».
Гл. таксама:
"Эўрапейскі марш" прайшоў без затрыманьняў
Выборы в Украине: победа Юлии Тимошенко
Лукашенко решил дружить с Саакашвили
Беларускай дзяржаве адмоўлена ў прэфэрэнцыях
У Беларусі знайшлі дэмакратыю. Але зусім мала
Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |