СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSБеларусь – Венесуэла: будаўніцтва газаправодаў
Цяпер у Мінску знаходзіцца дэлегацыя Венесуэльскай дзяржаўнай нафтагазавай карпарацыі “Петролеос де Венесуэла” (Petroleos de Venesuela, PDVSA GAS) на чале з генеральным кіраўніком па нацыянальнай газіфікацыі Венесуэлы Арманда Гансалесам. Венесуэльскія госці абмяркоўваюць з беларускім бокам падрабязнасці правядзення газіфікацыі Барынаса. Пры гэтым Амерыка Дыяс Нуньес падкрэсліў, што ў Венесуэле надыходзіць самы спрыяльны перыяд для ажыццяўлення ўсіх відаў будаўнічых работ. З лістапада па красавік ў краіне засушлівае надвор'е, тады як другая частка года - дажджлівая. Амерыка Дыяс Нуньес адзначыў, што Венесуэла зацікаўлена ў набыцці ў Беларусі газавага абсталявання, у тым ліку газавых пліт. Размова ідзе і аб магчымасці стварэння ў Венесуэле зборкі газавых пліт па беларускай тэхналогіі. Гэта прадукцыя будзе запатрабавана ў час газіфікацыі Барынаса - пліты плануецца ўстанаўліваць у жылых дамах. Дарэчы, венесуэльская дзяржава возьме на сябе расходы па іх набыццю для маламаёмных грамадзян. За час знаходжання ў Беларусі венесуэльская дэлегацыя азнаёмілася ўжо з сістэмай забеспячэння звадкаваным газам, тэхналогіяй прыёму, уліку, захоўвання і водпуску звадкаванага газу на прадпрыемстве "Бярозаміжрайгаз", а таксама з вытворчай базай і асартыментам прадукцыі ААТ "Брэстгазаапарат". Аліна Грышкевіч (БЕЛТА) На здымке: Амерыка Дыяс Нуньес. Фота www.tvr.by Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |