СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSS"Эўрапейскі марш" прайшоў без затрыманьняў
За паўгадзіны да правядзеньня “Эўрапейскага маршу” каля 3-ох соцень чалавек сабраліся на Кастрычніцкай плошчы — на тым месцы, куды іх раней запрашалі арганізатары акцыі. Яны трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі й сьцягі Эўрапейскага Зьвязу. Аляксандар Мілінкевіч зьвярнуўся да прысутных з просьбай прайсьці на дазволенае ўладамі месца збору — да Акадэміі навук. Дэманстранты скандавалі: “Беларусь у Эўропу”, “Свабоду палітвязьням”. На плошчы Якуба Коласа калёна дэманстрантаў выйшла на праезную частку і так дайшла да Акадэміі навук. Палова дэманстрантаў зьвярнула да Акадэміі, а прыкладна 3 сотні чалавек прарваліся далей і дайшлі праспэктам да вуліцы Натуралістаў. Дарогай адбываліся сутычкі зь міліцыянтамі, якія спрабавалі выціснуць моладзь на ходнікі. Калі машына ДАІ перакрыла рух калёне, то некалькі дзяўчат селі на асфальт, не даючы праехаць астатнім міліцэйскім машынам. У выніку сутычкі пашкодзілі сыгнальную лямпу аўтамабіля ДАІ. Моладзевыя актывісты казалі, што хацелі гэтак выказаць нязгоду зь дзеяньнямі ўладаў, якія забаранілі ім заяўлены маршрут — ад Кастрычніцкай плошчы да Нацыянальнай бібліятэкі. Потым калёна разьвярнулася, і моладзь пайшла да Акадэміі мастацтваў. Адтуль вуліцай Сурганава ў парк Дружбы народаў, дзе іншыя ўдзельнікі “Эўрапейскага маршу” ладзілі імправізаваны мітынг. Калі натоўп сабраўся ў Парку дружбы народаў на плошчы Бангалор, старшыня арганізацыйнага камітэта Еўрапейскага марша Віктар Івашкевіч паведаміў, што гукаўзмацняльная апаратура арыштавана і заклікаў акуратна расходзіцца дахаты. Але ўдзельнікі з гэтым не пагадзіліся і правялі мітынг пры дапамозе партатыўнай апаратуры - распавяло радыё «Свабода». Пасьля мерапрыемства моладзь невялікімі групамі, некалькіх дзясяткаў чалавек кожная, пайшлі да праспэкту Незалежнасьці праз двары. Яны хадзілі нейкі час на праспэкце, на плошчах Якуба Коласа і Кастрычніцкай у сініх банданах і бэйсболках, а таксама зь бел-чырвона-белымі сьцяжкамі, Радыё “Рацыя” паведаміла, што Аляксандар Мілінкевіч выказаў падзяку тым, хто “чарговым разам праявіў асабістую мужнасьць, прысьвяціўшы Беларусі і справе эўрапейскага выбару дзень 14 кастрычніка”. Намеснік старшыні Эўрапейскага парлямэнту Януш Анышкевіч заявіў у часе прэсавай канфэрэнцыі ў Варшаве: “Мяне не пусьцілі ў Беларусь. Мяне высадзілі зь цягніка, і адправілі зноў у Польшчу. Калі запытаўся, чаму так робяць, мне адказалі, што маюць інструкцыі, што толькі ім падпарадкоўваюццца, і што я мушу іх зразумець. Але болей на мае пытаньні не адказалі” - перадала "Я задаволена, што Эўрапейскі марш прайшоў мірна і праваахоўныя органы не рабілі агрэсіўных дзеяньняў у дачыненьні да дэманстрантаў", — заявіла пасол ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт. Паводле яе слоў, Злучаныя Штаты "вітаюць ініцыятыву беларускіх грамадзян у падтрымку свабоднай і дэмакратычнай Беларусі". "Мы былі занепакоеныя затрыманьнямі арганізатараў напярэдадні маршу, — сказала К. Сцюарт. — Мы лічым, што для людзей вельмі важна мець магчымасьць свабодна выказваць сваю думку". Пасол зазначыла, што ў параўнаньні з папярэднімі акцыямі апазіцыі, якія яна назірала сёлета, 14 кастрычніка сабралася "значна больш людзей". "Я думаю, што чым больш беларусаў атрымаюць магчымасьць пачуць розныя меркаваньні і выказаць свае, тым больш паспяховым будзе пераход Беларусі да дэмакратычных каштоўнасьцей", — сказала Карэн Сцюарт. Пры гэтым амерыканскі дыпламат падкрэсліла, што ЗША будуць працягваць падтрымку дэмакратыі ў Беларусі, паведаміў БелаПАН.
Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |