М’янма: арыштавалі тых, хто не страляў
На здымке: Аунг Сан, лідэр апазіцыі ў Мьянме. Улады Мьянмы не прызналі яе перамогі на выбарах 1990 г. Апошнія 11 гадоў знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Ваеннае кiраўнiцтва М’янмы арыштавала пяцярых генералаў i 400 салдатаў, якiя адмовiлiся адкрыць агонь i выкарыстаць сiлу супраць будысцкiх манахаў i iншых удзельнiкаў антыўрадавых дэманстрацый, паведамiла iнданезiйская газета «Джакарта Пост» (Thе Jаkаrtа Роst).
Нагодай да масавых хваляванняў, якiя распачалiся ў краiне 19 жнiўня, стала двухразовае павышэнне цэнаў на палiва. Паводле iнфармацыi Праграмы развiцця ААН, кожны трэцi жыхар М’янмы знаходзiцца за рысай беднасцi, 90 працэнтаў насельнiцтва жывуць на менш чым 300 долараў у год.
(«Звязда»)
На здымке: адна з дэманстрацый за дэмакратыю ў Мьянме. Фота newsru.com.

Гл. таксама:
Улады М’янмы адключылі інтэрнэт і тэлефоны