|
Надвор’е
|
Уключыць цяпло могуць на наступным тыдні
У Беларусі ўключэнне ацяплення ў жылым сектары можа пачацца на наступным тыдні. Аб гэтым паведаміў вядучы інжынер прадпрыемства "АДУ" ДВА "Белэнерга" Уладзімір Кардуба.
Рашэнне аб уключэнні ацяплення прымаюць мясцовыя органы ўлады зыходзячы з тэмпературы знадворнага паветра - на працягу 5-ці сутак сярэдняя тэмпература павінна быць 8 градусаў цяпла і ніжэй. Пакуль яна не дасягнула такой адзнакі і ў пачатку бягучага тыдня склала 8,6 градуса. Аднак да канца тыдня яна можа панізіцца, і пачнецца паэтапнае ўключэнне ацяплення ў дамах. На аб'ектах сацыяльнай сферы гэта адбудзецца раней.
Штогод у Беларусі выпрацоўваецца каля 70 млн. Гкал цеплавой энергіі. У тым ліку 35,6 млн. Гкал - крыніцамі "Белэнерга".
Уладзімір Кардуба адзначыў, што да новага ацяпляльнага сезона ёсць неабходныя запасы паліва. Напрыклад, топачнага мазуту - больш за 427 тыс. т пры плане на 1 кастрычніка 400 тыс.т. Выканана заданне і па запасе дроў - 67 тыс.т.
Мілена Ануфрыёнак (БЕЛТА).
Усе навіны разьдзелу
- Вынікі апытання 03/12/2008 13:33, Admin
- 2010 год вырашыцца ў 2009-м 14/11/2008 18:36, агляд прэсы
- Дзядзьку Рыгору патрэбна дапамога 14/11/2008 18:27, агляд прэсы
- Выбары скончыліся, пакараньні штрафамі працягваюцца 25/10/2008 15:24, Інтэрнет-агляд
- Антон Кашлікаў. Трэба гучней 25/10/2008 15:14, агляд прэсы
- Вынікі апытання 08/10/2008 17:45, Admin
- Основные схемы мошенничества работодателей 01/10/2008 16:42, Tut
- Выбары ў парлямэнт не адпавядалі стандартам АБСЭ 30/09/2008 18:09, агляд прэсы
- У Баранавічах і Жлобіне раздзельнага падліку галасоў няма 30/09/2008 12:48, Інтэрнет-агляд
- Упакоўка - прадавец, які не ведае адпачынку 30/09/2008 12:43, агляд прэсы
Блог цалкам
|