|
Надвор’е
|
Слонім: міліцыя вынесла з кватэры камп’ютэр

Увечары 5 кастрычніка міліцыя пабывала ў кватэры Віталя Ешану, жыхара Слоніма (Гродзенская вобласць). Грамадзкі актывіст Алесь Масюк, які ў той час таксама знаходзіўся ў кватэры, паведаміў радыё «Свабода» па тэлефоне, што міліцыянты прыехалі нібыта на выклік у кватэру зверху, дзе ім не адчынілі. Міліцыянты зайшлі ў кватэру В. Ешану і адразу пачалі хадзіць па пакоях. Іх зацікавіў камп’ютэр.
“Да высвятлення абставінаў” міліцыянты забралі сістэмны блок, манітор і прынтэр. На думку А. Масюка, дзеянні міліцыянтаў супрацьзаконныя і выкліканыя ў першую чаргу занепакоенасцю ўладаў актыўнай дзейнасцю дэмакратычных маладзёвых арганізацый. Як паведаміла радыё “Рацыя”, міліцыя не паказала ордэр на вобыск, а свае дзеянні патлумачыла “аператыўнай неабходнасцю”. Маладзёвыя актывісты збіраюцца падаваць скаргу.
Усе навіны разьдзелу
- Вынікі апытання 03/12/2008 13:33, Admin
- 2010 год вырашыцца ў 2009-м 14/11/2008 18:36, агляд прэсы
- Дзядзьку Рыгору патрэбна дапамога 14/11/2008 18:27, агляд прэсы
- Выбары скончыліся, пакараньні штрафамі працягваюцца 25/10/2008 15:24, Інтэрнет-агляд
- Антон Кашлікаў. Трэба гучней 25/10/2008 15:14, агляд прэсы
- Вынікі апытання 08/10/2008 17:45, Admin
- Основные схемы мошенничества работодателей 01/10/2008 16:42, Tut
- Выбары ў парлямэнт не адпавядалі стандартам АБСЭ 30/09/2008 18:09, агляд прэсы
- У Баранавічах і Жлобіне раздзельнага падліку галасоў няма 30/09/2008 12:48, Інтэрнет-агляд
- Упакоўка - прадавец, які не ведае адпачынку 30/09/2008 12:43, агляд прэсы
Блог цалкам
|