СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSАпублікаваны рэйтынг лепшых ВНУ свету
Насамрэч сёлета ў рэйтынг увайшлі 510 вышэйшых навучальных устаноў: 208 - Еўропы, 197 – Амерыкі, 100 – Азіі і краін Ціхага Акіяну, 5 – Афрыкі. Адкрывае рэйтынг Гарвардскі універсітэт, за ім размяшчаюцца Стэнфардскі і Каліфарнійскі. 4-е месца заняў лепшы еўрапейскі універсітэт – Кэмбрыджскі. У першай дзесятцы таксама Масачусэтскі і Каліфарнійскі тэхналагічныя інстытуты, Калумбійскі, Прынстанскі і Чыкагскі універсітэты. Замыкае дзесятку брытанскі Оксфардскі універсітэт. Наступныя 9 месцаў зноў займаюць універсітэты ЗША, а на дваццатай пазіцыі - Універсітэт Токіа. З пост-савецкіх краін у рэйтынг і сёлета, і раней уваходзяць 2 расійскія універсітэты: Маскоўскі дзяржаўны – сёлета ён на 76 месцы, і Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны, які дзеліць з іншымі ВНУ месцы з 305 па 402. На такой жа пазіцыі знаходзяцца 2 польскія універсітэты – Варшаўскі (на здымке – галоўны корпус) і Ягеллонскі ў Кракаве. У першую сотню ўваходзіць пражскі Карлаў універсітэт; у рэйтынгу замацаваўся Універсітэт г. Любляны (Славенія). У асобным рэйтынгу 100 лепшых ВНУ Еўропы першыя 4 месцы займаюць лонданскія універсітэты, пачынаючы з Кембрыджскага і Оксфардскага. Першую дзясятку працягваюць тэхналагічны інстытут Цюрыха, універсітэты парыжскай Сарбоны, нідэрландскага горада Утрэхт, Капенгагена і брытанскага горада Манчэсцер. Акрамя ўжо адзначаных маскоўскага (23 месца) і пражскага універсітэтаў, у сотню лепшых патрапілі таксама ВНУ з Даніі, Швецыі, Нарвегіі, Фінляндыі, Бельгіі, Італіі, Іспаніі, Аўстрыі, Ірландыі і Грэцыі. Штогадовы рэйтынг ”500 універсітэтаў свету” складаецца з 2003 г. у Інстытуце вышэйшай адукацыі ў Шанхаі (Кітай). Для гэтага там распрацавана адмысловая метадалогія. Першапачаткова спіс прадназначаўся для кітайскіх студэнтаў, якія выязджалі для навучання за мяжу. На цяперашні час гэты рэйтынг уважаецца за найбольш аб’ектыўны ў свеце. Двум лепшым кітайскім універсітэтам у ім адводзіцца 151 месца. Тэльман Маслюкоў Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |