СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSЕГУ: дыстанцыйнае і завочнае навучанне
Для вывучэння ў дыстанцыйным фармаце ў восеньскім семестры 2007/08 н. г. ЕГУ прапануе 61 курс па ўсіх кірунках навучання ва ўніверсітэце: па дызайне, візуальных і культурных даследаваннях, сучасным мастацтве, турызме і рэкрэацыі, журналістыцы, гісторыі, паліталогіі, філасофіі і праве. Выпускнікі дыстанцыйных курсаў атрымаюць пасведчанні і сертыфікаты ЕГУ, якія могуць быць улічаныя пры паступленні на дзённыя або завочныя бакалаўрскія праграмы ЕГУ або выкарыстаныя для падачы ў іншыя замежныя ВНУ, а таксама ў якасці пасведчання павышэння кваліфікацыі. У адукацыйным працэсе, які ажыццяўляецца праз Інтэрнэт, выкарыстоўваюцца самыя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі і метады выкладання. Асноўны аб'ём курсаў выкладаецца на беларускай або рускай мовах. Некаторыя спецыяльныя дысцыпліны, уключаючы курсы па прафесійнай тэрміналогіі, чытаюцца на замежных мовах: англійскай, нямецкай, французскай. Дыстанцыйнае навучанне ў ЕГУ - гэта ўнікальная магчымасць атрымаць дадатковыя веды і навыкі, вывучыць новыя для сябе дысцыпліны, павысіць сваю кваліфікацыю ў асобных галінах сацыяльных і гуманітарных ведаў. Ідучы насустрач шматлікім просьбам абітурыентаў, універсітэт прыняў рашэнне падоўжыць да 30 кастрычніка 2007 года прыём дакументаў на завочныя бакалаўрскія праграмы. Нягледзячы на тое, што вучэбны працэс на завочным аддзяленні пачынаецца 1 кастрычніка, на меркаванне дырэктара цэнтра завочных і дыстанцыйных праграм ЕГУ прафесара Рыгора Міненкова "пазнейшае ўключэнне ў вучобу не створыць вялікіх праблем для новых студэнтаў. Гнуткасць, забяспечаная дыстанцыйным фарматам арганізацыі завочнага навучання ў ЕГУ, дазваляе паспяхова вырашаць дадзеную праблему". Нагадаем, што пасля закрыцця ЕГУ ў Менску ў 2004 г. універсітэт аднавіў сваю дзейнасць у Вільнюсе ў якасці афіцыйна зарэгістраванага літоўскага універсітэта. Штогод у ЕГУ навучаюцца больш за 1500 чалавек, прычым каля паловы з іх атрымлівае адукацыю праз Інтэрнэт, не пакідаючы Беларусі, у рамках завочных і дыстанцыйных праграм універсітэта. У гэтым навучальным годзе свой выбар на карысць атрымання сучаснай еўрапейскай гуманітарнай адукацыі ў ЕГУ ўжо зрабіў рэкордны лік маладых беларусаў. З 1 кастрычніка, калі ва універсітэце пачнецца новы навучальны год, беларуская студэнцкая супольнасць у Вільнюсе павялічыцца на 216 чалавек, прынятых на дзённыя бакалаўрскія праграмы ЕГУ. Студэнтамі-завочнікамі першага курсу на дадзены момант сталі больш за 300 чалавек. Падрабязная інфармацыя аб адукацыйных праграмах Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта, правілах прыёму і ўмовах навучання знаходзіцца на сайце ЕГУ на адрасе: www.ehu.lt (Паводле прэс-рэлізу ЕГУ) Фота: www.ehu.lt
Гл. таксама: У Светлагорску і Жлобіне – вобыскі, у Гомелі і Рэчыцы - арышты Ул. Колас: “Традыцыі ліцэю не дазваляюць вучню стаць дрэннай асобай”
Несапраўдную інфармацыю пра ЭГУ абвергнуліРэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |