СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSНазваны імёны арыштаваных па справе аб забойстве Ганны Паліткоўскай
На прэс-канферэнцыі Ю. Чайка аб’явіў, што арыштаваны арганізатары, памагатыя і выканаўцы забойства. “У сачэнні і прадастаўленні інфармацыі аб Паліткоўскай удзельнічалі, на жаль, былыя дзеючыя супрацоўнік Міністэрства унутраных спраў і супрацоўнік Федэральнай службы бяспекі. Яны таксама арыштаваны” – сказаў Ю. Чайка. Гаворка ідзе аб маёры Упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў (ГУУС) Масквы і 3-х былых супрацоўніках аператыўна-вышуковага упраўлення ГУУС – падраздзялення, якое займаецца “наружным сачэннем”, удакладняе крыніца газеты “Ведамасці” ў Міністэрстве ўнутраных спраў (МУС) Расіі. Затрыманы, у ліку іншых, супрацоўнік Федэральнай службы бяспекі (ФСБ) па Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе Масквы Ўпраўлення ФСБ па Маскве і Маскоўскай вобласці падпалкоўнік Рагузаў Павел Андрэевіч – гэта пакуль адзінае афіцыйна названае імя. П. Рагузаў ужо знаходзіўся ў полі зроку падраздзяленняў уласнай бяспекі, паведаміў начальнік Упраўлення уласнай бяспекі ФСБ Расіі генерал-лейтэнант Аляксандр Купражкін. Раней П. Рагузаў падазраваўся ва ўдзеле ў складзе злачыннай групы у вымагальніцтве грашовых сум і перавышэнні службовых паўнамоцтваў, паведамляе Newsru. Поўны спіс арыштаваных прыводзіць расійская газета “Твой дзень”: 1. Аляксей Беркін. 2. Дзмітрый Лебедзеў. 3. Тамерлан Махмудаў. 4. Джабраіл Махмудаў. 5. Ібрагім Махмудаў. 6. Алег Алімаў. 7. Магамед Дзімельханаў. 8. Ахмед Ісаеў. 9. Сяргей Хаджыкурбанаў. 10. Дзмітрый Грачёў 11. Павел Рагузов. У дадзены час заказчык забойства журналісткі знаходзіцца за мяжой. Генеральная пракуратура Расіі накіруе даручэнне аб яго экстрадыкцыі.
На здымке: Ю. Чайка. Фота nashavlast.ru Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |