СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSНесапраўдную інфармацыю пра ЭГУ абвергнуліМіністэрства адукацыі і навукі Літоўскай Рэспублікі абвергла паведамленьне беларускіх дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі аб тым, што Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільнюсы быццам бы не мае афіцыйнага статусу. У пісьме Міністэрства падкрэсьліваецца, што яно “ніколі не прадастаўляла інфармацыю аб непрызнаньні ў Літоўскай Рэспубліцы дыплёмаў ЭГУ”, і што “законных падставаў для прадастаўленьня падобнай інфармацыі не маецца”. Міністэрства пацьцьвердзіла, што дыплёмы гэтага ўнівэрсытэту прызнаюцца ў краінах Эўрапейскага Саюзу.
У пачатку чэрвеня беларускае інфармацыйнае агенцтва БелТА распаўсюдзіла артыкул, у якім вялася гаворка аб Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце (ЭГУ). Акрамя іншых хлусьлівых, на меркаваньне кіраўніцтва ўнівэрсытэту, дадзеных, у публікацыі гаварылася пра статус дыплёмаў ЭГУ. Гэтая інфармацыя была быццам бы атрыманая з Міністэрства адукацыі Беларусі са спасылкаю на Міністэрства адукацыі і навукі Літвы.
Пасьля гэтай публікацыі ўнівэрсытэт накіраваў у Міністэрства адукацыі і навукі Літвы запытаньне, паведамляе БелаПАН. У сваім адказе Міністэрства пацьцьвярджае, што ЭГУ “зьяўляецца адным з 22 унівэрсытэтаў, якія зарэгістраваныя ў Літоўскай Рэспубліцы”. Згодна патрабаваньням заканадаўства Літвы ўсе праграмы ЭГУ прайшлі рэгістрацыю і ўключаныя ў Рэгістр вучэбных праграмаў. “Паводле нацыянальных літоўскіх і міжнародных нормаў, ЭГУ зьяўляецца літоўскім унівэрсытэтам, які законна дзейнічае і прадастаўляе сваім выпускнікам кваліфікацыі вышэйшай адукацыі, якія прызнаюцца як у Літоўскай Рэспубліцы, так і ў эўрапейскіх краінах” – гаворыцца ў пісьме літоўскага Міністэрства. На наступны навучальны год унівэрсытэт плянуе прымаць студэнтаў зь Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны і ўсіх краінаў Балтыі.
На адной з выставаў студэнцкіх працаў факультэта мастацтваў і гісторыі культуры ЭГУ. Фота: ehu.lt Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |