СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSБеларускай дзяржаве адмоўлена ў прэфэрэнцыяхГаворка ідзе найперш пра парушэньне правоў незалежных прафэсыйных саюзаў. Аб’яднаньне ў прафсаюзы – права, замацаванае Усеагульнай дэклярацыяй правоў чалавека. Аднак, на меркаваньне кіраўніцтва Эўрапейскага Зьвязу, беларускія ўлады ствараюць перашкоды для дзейнасьці свабодных прафсаюзаў і тым самым абмяжоўваюць правы працоўных, напрыклад, пры заключэньні працоўнага кантракту. Такая выснова зроблена на падставе заключэньня Міжнароднай арганізацыі працы. «Эўропа надае вялікае значэньне ўмовам працы. Аднак беларуская дзяржава ігнаруе стандарты Міжнароднай арганізацыі працы» — заявіў П. Мандэльсан. Паводле ягоных словаў, пасьля выключэньня беларускай дзяржавы з АСП на нашу краіну будуць распаўсюджвацца стандартныя імпартныя пошліны, якія на 3% вышэй, чым ільготныя. Паводле Эзразьвязу, гэта закране прыкладна 10% беларускага экспарту. Гандлёвыя прэфэрэнцыі спыняць з 21 чэрвеня. (Паводле nn.by)
Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |