СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSS11% жыхароў Беларусі не ведаюць пра інтэрнет
Штодня інтэрнетам па справах ці дзеля баўлення часу карыстаюцца 5,2% беларусаў. 9,9% заходзяць у інтэрнет некалькі разоў на тыдзень, 10,9% – раз на месяц, 4% – прыкладна раз на год. 58,3% насельніцтва краіны інтэрнетам не карыстаецца. Паводле вынікаў сацыялагічнага апытання, праведзенага Нацыянальным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаваньняў (НІСЭПД), ёсць і такія, хто наогул не ведае, што гэта такое - 10,5%. Тым, хто карыстаецца інтэрнетам, задалі пытанне пра тое, якія сайты яны наведваюць часцей за ўсё (магчыма было даць некалькі адказаў). 24,6% інтэрнетчыкаў адказалі, што расейскія; 20,2% – беларускія; 9,9% – еўрапейскія; 1,3% – амерыканскія. У Светлагорскім цэнтры пазашкольнай працы (на здымке), які створаны пры фінансавай падтрымцы брытанскай акругі Мэндзіп, інтэрнет быў адключаны сёлета ў сакавіку. Прычына - адукацыйная ўстанова не атрымлівала з раённага бюджэту сродкаў на аплату за карыстаньне інтэрнетам.
Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |