СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSУ Іраку за 2 тыдні загінулі трое журналістаў
Саіф Фахры, тэлевізійны аператар інфармацыйнага агенства «Асашыэйтэд Прэс», быў застрэлены ў Багдадзе па дарозе ў мячэць. За тыдзень да гібелі С. Фахры баевікі забілі 2-х мясцовых журналістаў і 7 сваякоў аднаго з іх. З пачатку вайны ў Іраку загінулі 104 журналіста і 39 тэхнічных супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі. Іракскі супрацоўнік амерыканскага агенства «Асашыэйтэд Прэс» (Associated Press) С. Фахры загінуў 31 траўня непадалёк ад свайго дома. У гэты час ён быў вольны ад працы. Баявікі двойчы выстрэлілі ў журналіста і скрыліся. У раёне, дзе адбыўся інцыдэнт, некалькі дзён вядуцца жорсткія сутыненні паміж рознымі групіроўкамі баевікоў. Да якой групіроўкі належаць баевікі, якія застрэлілі журналіста, невядома. З 2003 г., калі пачалася вайна ў Іраку, там загінулі 5 супрацоўнікоў «Асашыэйтэд Прэс». “Мы выказваем нашы глыбокія спачуванні жонцы і сям’і Саіфа, а таксама яго калегам у Іраку – сказаў прэзідэнт і выканаўчы дырэктар «Асашыэйтэд Прэс» Том Керлі. – Гібель Саіфа нагадвае нам аб тых небяспеках і цяжкасцях, якія суправаджаюць дзейнасць журналістаў у рэгіёнах, падобных Іраку, і аб тым, наколькі мы усе ўдзячны ім за іх працу”. Фота: naviny.by
Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |