|
Надвор’е
|
Дэпутаты пазбавілі льготаў дзяцей і інвалідаў, але свае льготы адмяняць не зьбіраюцца
На здымку: дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад Сьветлагорскай выбарчай акругі, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізычнай культуры, справах сям’і і моладзі Валянціна Кавалёва.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прынялі 23 мая праект закону, паводле якога павінны быць адмененыя льготы для шэрагу катэгорыяў грамадзянаў. У той жа час дэпутаты не адмяняюць свае ўласныя льготы. Ніжэй разьмяшчаем пералік льготаў, якія адмяняюцца для грамадзянаў, і льготаў, якімі карыстаюцца самі дэпутаты.
Каго канкрэтна пазбаўляюць льготаў? Вось катэгорыі грамадзянаў і льготы, якія яны страцілі.
Вайскоўцы, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, фінансавых расьсьледаваньняў, злучэньняў па надзвычайных сытуацыях і іх сямейнікі:
- бясплатнае прадстаўленьне лекаў;
- бясплатны праезд у адпачынак.
Былыя вязьні фашысцкіх канцлягераў, іншых месцаў прымусовага утрыманьня:
- бясплатныя лекі;
- бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў;
- бясплатны праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце.
Навучэнцы, вэтэраны працы, грамадзяне пры выкананьні службовых абавязкаў:
- 50-працэнтная зьніжка кошту праезду на пасажырскім транспарце.
Вучні і студэнты :
- 50%-ая зьніжка на праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце;
- 50%-ая зьніжка на праезд па краіне з 1 кастрычніка па 30 чэрвеня па суботах, нядзелях і сьвятах.
Дзеці да трох гадоў:
- бясплатныя лекі.
Дзеці-інваліды:
- 50%-ая зьніжка на праезд па краіне.
Дзеці з тэрмінальнай стадыяй хранічнай ныркавай няздатнасьці:
- штогадовая грашовая кампэнсацыя выдаткаў на транспарт.
Людзі, што перанесьлі прамянёвую хваробу і сталі інвалідамі 1 - 2 групаў у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС:
- бясплатныя лекі, выдаваныя на рэцэпты;
- бясплатны праезд ад месца жыхарства да месца лячэньня;
- 50-працэнтная зьніжка на аплату за паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі;
- беспрацэнтная пазыка на будаўніцтва жытла з пагашэньнем 50% за кошт бюджэту.
Акрамя таго, абмежаваная колькасьць катэгорыяў асобаў, якім прадстаўляюцца льготы па аплаце жыльлёва-камунальных паслугаў, мэдычных і паслугаў сувязі. Большасьці існуючых сёньня льготаў пазбаўляюцца чальцы сем’яў ільготнікаў, асабліва па аплаце жыльлёва-камунальных паслугаў і паслугаў сувязі.
Усё гэта прадугледжваецца паводле праекту закону “Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорыяў грамадзянаў”, які прынялі дэпутаты.
У той жа час дзейнасьць саміх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў рэгулюецца законам “Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, чальца Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”. У гэтым законе пералічваецца шэраг умоваў, якія мусяць спрыяць народным абраньнікам у іх дзейнасьці. Яны па-ранейшаму будуць карыстацца сваімі льготамі:
- усе дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, незалежна ад пасады (за выключэньнем старшыні палат і іх намесьнікаў), атрымліваюць заробак міністра; апроч таго, кожны месяц ім кампэнсуюцца выдаткі, зьвязаныя з парлямэнцкай дзейнасьцю, якія не абкладаюцца падаходным падаткам;
- падчас выкананьня сваіх паўнамоцтваў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, чальцы Савету Рэспублікі маюць права карыстацца паветраным, чыгуначным, аўтамабільным, водным транспартам і ўсімі відамі гарадзкога і прыгараднага пасажырскага транспарту за кошт сродкаў, выдаткаваных з бюджэту; пасьля прад’яўленьня пасьведчаньня дэпутата агенцтвы, білетныя касы абавязаныя па-за чаргой выдаць яму квіток;
- дэпутату, які карыстаецца асабістым транспартам для ажыцьцяўленьня сваіх паўнамоцтваў, выплачваецца грашовая кампэнсацыя;
- народныя абраньнік маюць права на пазачарговую ўстаноўку кватэрнага тэлефона; дэпутаты вызваляюцца ад прызыву на вайсковую службу і ваенныя зборы.
- фармальна дэпутаты, якія працуюць на прафэсійнай аснове, ня могуць працаваць дзесьці яшчэ, аднак ім можна займацца выкладчыцкай, навуковай ды іншай аплочваемай дзейнасьцю.
- дэпутату выдаецца дыпляматычны пашпарт, які дае, напрыклад, перавагі пры перасячэньні дзяржаўнай мяжы.
(Паводле радыё “Свабода”.)
Усе навіны разьдзелу
- Вынікі апытання 03/12/2008 13:33, Admin
- 2010 год вырашыцца ў 2009-м 14/11/2008 18:36, агляд прэсы
- Дзядзьку Рыгору патрэбна дапамога 14/11/2008 18:27, агляд прэсы
- Выбары скончыліся, пакараньні штрафамі працягваюцца 25/10/2008 15:24, Інтэрнет-агляд
- Антон Кашлікаў. Трэба гучней 25/10/2008 15:14, агляд прэсы
- Вынікі апытання 08/10/2008 17:45, Admin
- Основные схемы мошенничества работодателей 01/10/2008 16:42, Tut
- Выбары ў парлямэнт не адпавядалі стандартам АБСЭ 30/09/2008 18:09, агляд прэсы
- У Баранавічах і Жлобіне раздзельнага падліку галасоў няма 30/09/2008 12:48, Інтэрнет-агляд
- Упакоўка - прадавец, які не ведае адпачынку 30/09/2008 12:43, агляд прэсы
Блог цалкам
|