СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSБеларуская дзяржава не абраная ў склад Рады ААН па прaвах чалавека
Ад Цэнтральнай Эўропы ў склад Рады ў правах чалавека абраныя Босьнія і Герцагавіна і Славенія. У І-ым туры галасаваньня за Славенію прагаласавалі прадстаўнікі 168 са 190 дзяржаў, якія ўзялі ўдзел у галасаваньні. За Босьнію і Герцагавіну было пададзена 95 галосоў, за Беларусь – 78. Для абраньня ў склад Рады па правах чалавека краіна-кандыдат павінна набраць не меней 97 галасоў. У ІІ-м туры галасаваньня больш галасоў атрымала Босьнія і Герцагавіна. За яе прагаласавала 112 краін, за Беларусь – 72. Усяго ў другім туры ўзялі ўдзел у галасаваньні 192 дзяржавы. У склад Рады па правах чалавека ўваходзяць 47 дзяржаваў, якія абіраюцца на 3 гады і не могуць займаць гэтае месца 3 тэрміны запар. Ад рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Эўропы абіраецца 6 дзяржаваў. Сёлета у Радзе закончваецца тэрмін паўнамоцтваў 14 дзяржаваў. На 2 вольныя месцы для Цэнтральнай Эўропы напачатку прэтэндавалі 2 дзяржавы - Беларусь і Славенія. Беларускія праваабаронцы заклікалі ААН не абіраць беларускую дзяржаву ў склад Рады і зьвярнуліся да міжнароднай супольнасьці падтрымаць гэты заклік. Міжнародныя прааабарончыя арганізацыі «Назіраньне аб'яднаных нацыяў» (UN Watch, Жэнева) і “Дом Свабоды” (Freedom House) заявілі, што Анголе, Беларусі, Катару і Егіпту не месца ў Радзе па правах чалавека. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Ахова правоў чалавека» (Human Rights Watch) заклікала ААН адхіліць заяўку беларускай дзяржавы на сяброўства ў Радзе. У звароце гэтай арганізацыі пералічваюцца шматлікія парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. Міжнародная Хэльсінкская фэдэрацыя (МХФ) ў сваім звароце да Гэнасамблеі ААН адзначыла, што сытуяцыя з правамі чалавека ў Беларусі зьяўляецца найгоршай у Эўропе. “Нельга ўнесьці свой уклад у абарону правоў чалавека на міжнародным узроўні раней, чым пачаць паважаць гэтыя правы ў сябе дома” – гаварылася ў звароце МХФ. Аб недапушчальнасьці абраньня беларускай дзяржавы ў Раду па правах чалавека заявіў і Камітэт па прававых пытаньнях і правах чалавека Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы. У заяве падкрэсьлівалася, што само вылучэньне беларускай дзяржавы сябе ў якасьці кандыдата зьяўляецца скандальным, улічваючы невыкананьне ёю асноўных крытэрыяў ААН. За 2 дні да выбараў Босьнія і Герцагавіна выставіла сваю кандыдатуру ў якасьці трэцяга кандыдата ад Цэнтральнай Эўропы. Беларускія праабаронцы вітаюць рашэньне Генэральнай Асамблеі ААН. У прыватнасьці, Алег Гулак, намесьнік старшыні Беларускага Хэльсінкскага камітэту, гаворыць, што калі б беларуская дзяржава была абраная ў Раду па правах чалавека, то ”гэта было б несправядліва ў адносінах да людзей, якія церпяць ад рэжыму і да тых, хто робіць шмат, каб краіна была дэмакратычнай... Нашай краіне трэба шмат зрабіць у гэтым накірунку. Таму быў бы вельмі рады, каб на наступны тэрмін мы маглі б гаварыць пра тое, што нашае месца – у гэтай Радзе”. (Паводле БелаПАН і радыё “Свабода”). Лягатып: эмблема ААН. Гл. таксама: Алесь Бяляцкі: маўчаць мы ня будзем
На паседжаньні Рады ААН у правах чалавека. Фота: belarus21.by
Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |
Каментары
Admin
Гл. таксама:
http://svetlahorsk.belarda.org/blog/?post=54
http://svetlahorsk.belarda.org/blog/?post=53
http://svetlahorsk.belarda.org/blog/?post=50
http://svetlahorsk.belarda.org/local_news/data/ic_87/425
http://svetlahorsk.belarda.org/local_news/data/ic_87/424/ 23:17, 08/12/2008