СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSS“Сонца над узараным полем” прайшло апрабацыю
Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь адбыліся, прайшлі апрабацыю і ўвайшлі ў свядомасць грамадства, лічыць доктар гістарычных навук, член Геральдычнага савета пры прэзідэнце Сяргей Рассадзін. Аб гэтым ён заявіў 10 траўня ў Менску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню дзяржаўнага герба і сцяга Беларусі, які адзначаецца 13 траўня, паведамляе БелаПАН. Па яго словах, ідэяграма, якая з’яўляецца часткаю беларускага нацыянальнага арнамента чырвонага колеру на белым полі і змешчана на дзяржаўным сцягу краіны, вядома з глыбокай старажытнасці. “Яна сімвалізуе сонце над узараным мірным полем” – сказаў навуковец. На яго меркаванне, колеры і кампазіцыя дзяржаўнага герба Беларусі адлюстроўваюць сацыяльны сэнс дзяржавы, якая заснаваная на веры ў дабро і справядлівасць. “Таму і дзяржава беларуская адбылася” – падкрэсліў С. Рассадзін. Намеснік дырэктара Навукова-даследчага інстытута тэорыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Акадэміі упраўлення пры прэзідэнце доктар філасофскіх навук Леў Крыштаповіч назваў “паваротным у гісторыі” першы рэспубліканскі рэферэндум, які адбыўся 14 мая 1995 г. па ініцыятыве Аляксандра Лукашэнкі. Адным з пытанняў, якія былі венесены на гэты рэферэндум, з’яўлялася вызначэнне новай дзяржаўнай сімволікі Беларусі. Навуковец назваў “антыгістарычнай” ранейшую дзяржаўную сімволіку краіны (герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг – БелаПАН), а цяперашнюю – “гістарычнай і нацыянальнай”. Па яго словах, дзяржаўныя сімвалы краіны з’яўляюцца носьбітамі “не агрэсіўнага, а гуманістычнага і міралюбівага зместу” і адлюстроўваюць прагрэсіўныя ідэі сучаснай сусветнай цывілізацыі. Намеснік начальніка факультэта Генеральнага штабу Ваеннай акадэміі Беларусі, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Самовіч заклікаў журналістаў шырэй асвятляць праблему незаконнага гандлю гістарычнымі дзяржаўнымі ўзнагародамі, якія з’яўляюцца сімваламі гонару і каштоўнымі творамі мастацтва. С. Рассадзін (злева) у час археалагічных даследванняў у Светлагорскім раёне, 2006 г. Фота: ranak.by
Гл. таксама: Знойдзены межы былога горада Казімір
Будуць капаць пад горад
Праца 11-класніцы атрымала высокую ацэнку прафесара
Сяргей Рассадзін узнагароджаны медалём Кірылы ТураўскагаРэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |