СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSУ Беларусі за 3 месяцы зарэгістраваны 782 выпадкі карупцыі782 карупцыйныя злачынствы былі выяўлены ў Беларусі за І-шы квартал бягучага году. Такую лічбу абвесціў 11 красавіка генеральны пракурор Пётр Міклашэвіч. Паводле ягоных звестак, найбольшая колькасць карупцыянераў зарэгістравана сёлета ў Віцебскай вобласці, найменшая - ў Мінску і Мінскай вобласці. У пачатку года, як паведамляла агенства "Інтэрфакс", Генеральны пракурор Беларусі заявіў пра ўзмацненне барацьбы з хабарнікамі і карупцыянерамі ў праваахоўных органах. “Праваахоўныя органы рэспублікі будуць чысціць ад хабарнікаў і карупцыянераў” – паведаміў тады на прэс-канферэнцыі ў Мінску П. Міклашэвіч. Паводле яго слоў, “у Беларусі будуць праводзіцца буйныя антыкарупцыйныя праверкі, у тым ліку і ў праваахоўных органах”. Генпракурор паінфармаваў, што будзе ўзмоцнены пракурорскі нагляд за расследаваннем крымінальных спраў карупцыйнай скіраванасці органамі МУС, КДБ, дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. П. Міклашэвіч таксама нагадаў, што сёлета пракуратура расследуе шэраг крымінальных спраў у дачыненні супрацоўнікаў мытні, КДБ і МУС.
Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |