
Пераход на «летні час» у Беларусі будзе здзейснены ў нядзелю, 25 сакавіка, у 2 гадзіны ночы. Як і ва ўсёй Еўропе, у апошнюю нядзелю сакавіка пераход на летні час у нашай краіне ажыццяўляецца пераводам гадзіннікаў на адну гадзіну наперад.
У Беларусі штогадовы пераход на летні час робіцца паводле пастановы Савета Міністраў ад 13 мая 1996 г. № 317. Вяртанне на зімовы час праводзіцца ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў тры гадзіны.
На здымку: адзін з найбольш старадаўніх вежавых гадзіннікаў у Еўропе - на будынку касцёла св. Францыска Ксаверыя ў Гродна, канец XV – пачатак XVI ст. (http://katedra.grodnensis.by)