СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSSРональд Пофала паведаміў Аляксандру Мілінкевічу, што перакананы ў вырашэнні візавага пытання для беларусаў
Генеральны сакратар кіруючай партыі Нямеччыны “Хрысціянска-дэмакратычны саюз” Рональд Пофала перакананы, што пытанне зніжэння памеру візавых збораў для грамадзянаў Беларусі будзе станоўча вырашана ў нямецкім Бундэстагу. У лісце да лідэра дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча генеральны сакратар ХДС паведаміў, што на сённяшні дзень абмеркаванне беларускага візавага пытання ідзе ў фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу. - Я настойліва выступіў за такое вырашэнне візавага пытання, у межах якога выдача віз, у першую чаргу маладым людзям з Беларусі, будзе адбывацца на значна лепшых для беларусаў фінансавых умовах. Я ўпэўнены ў тым, што нам удасца дамагчыся ў гэтым пытанні станоўчага рашэння - адзначыў Рональд Пофала ў лісце да А. Мілінкевіча. Р. Пофала падкрэсліў таксама, што развіццё падзеяў у Беларусі знаходзіцца пад пільнай увагай кіраўніцтва Германіі. Паводле спадара Пофалы, сітуацыя ў Беларусі з’яўляецца пастаяннай тэмай ягоных размоваў з канцлерам Германіі Ангелай Меркель. Зніжэнне коштаў віз для грамадзянаў Беларусі ёсць адным з прыярытэтаў еўрапейскай палітыкі А. Мілінкевіча, які неаднаразова заклікаў Еўрасаюз не падвышаць для беларусаў кошты на шэнгенскія візы: - Для пераважнай большасці беларусаў надзвычай неабходны вольны кантакт з Захадам. Высокімі коштамі на візы фактычна будуецца новая “жалезная заслона”. А гэта толькі на карысць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які ўвесь час палохае беларусаў тым, што “на Захадзе нас ніхто не чакае” - лічыць лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |