СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Беларусь і сьвет RSS«Дзяды»: шэсце і мітынг у сталіцы29/10/2007 12:19 У Мінску ў нядзелю 28 кастрычніка прайшлі шэсце і мітынг, прымеркаваныя да традыцыйнага Дня памяці «Дзяды». Збор удзельнікаў акцыі пачаўся ля Парку Чалюскінцаў. Каля месца збору таксама былі супрацоўнікі міліцыі і КДБ у цывільным, міліцыянты, байцы спецназу.
У ноч на 28 кастрычніка – пераход на зімовы час27/10/2007 18:02 Пераход на зімовы час у большасці выпадкаў не аказвае негатыўнага ўплыву на здароўе і агульнае самаадчуванне людзей, адзначыла ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя Беларусі Алена Лапцева.
Хабар ў сельсаветах набыў масавы характар25/10/2007 16:14 На кожным пасяджэнні Камісіі па пытаннях памілавання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь разглядаюцца па 5 хадайніцтваў старшыняў сельскіх Саветаў, якія асуджаны за атрыманне хабару. Аб гэтым 24 кастрычніка паведаміла ў ходзе абмеркавання законапраекта аб амністыі ў ніжняй палаце беларускага парламента намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, старшыня Камісіі па пытаннях памілавання пры прэзідэнце Наталля Пяткевіч.
Закон аб беларускай арфаграфіі: першае чытанне24/10/2007 22:23 24 кастрычніка палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла законапраект «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі».
500 тысяч адной купюрай23/10/2007 14:54 Як паведамілі ў аддзяленьні інфармацыі й грамадзкіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкаму, 40‑гадовы жыхар вёскі Халастова расплаціўся за пакупку ў краме пасёлку Колас купюрай 1998 году — 500 тысяч рублёў. Прадавец ня толькі ўзяў яе, але й даў рэшту — 450 тысяч.
А. Мілінкевіч: у Еўропы адзіны погляд22/10/2007 14:25 Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч прыняў удзел у Саміце Еўрапейскай народнай партыі ў Лісабоне. Падчас Саміту А. Мілінкевіч правеў перамовы з прэзідэнтам Еўрапейскага парламента Гансам-Гертам Потэрынгам, кіраўніком Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Рэнэ Ван дэр Ліндэнам, а таксама сустрэўся з прэзідэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам, прэзідэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі і будучым прэм’ерам Украіны Юліяй Цімашэнкай.
Змяненні ў Правілах дарожнага руху19/10/2007 21:05 У Беларусі ў Правілы дарожнага руху ўведзены нормы, якія рэкамендуюць пры наяўнасці снежнага покрыва ажыццяўляць рух на транспартных сродках, абсталяваных зімовымі шынамі. Акрамя таго, дабаўлены рэкамендацыі ажыццяўляць перавозку непаўналетніх ва ўзросце да 12 гадоў на заднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем спецыяльных дзіцячых трымаючых устройстваў (сядзенняў).
Израиль отозвал своего посла из Минска19/10/2007 12:12 18 октября посол Израиля в Минске Зеев Бен-Арье отозван для консультаций в связи с недавними высказываниями президента Беларуси Александра Лукашенко, сообщает БелаПАН со ссылкой на израильские СМИ.
Бясьпечнасьць Wi-Fi пастаўленая пад пытаньне19/10/2007 00:45 Брытанскім школам параілі не ўсталёўваць Wi-Fi, пакуль ня будуць гатовыя вынікі праверкі сыстэмы на бясьпечнасьць для здароўя. Тым часам, у школах Франкфурта (Германія) Wi-Fi ужо забаронены.
Беларусь – Венесуэла: будаўніцтва газаправодаў16/10/2007 14:05 Беларусь і Венесуэла ўзгадняюць праект дагавора на праектаванне будаўніцтва газаправодаў у 5 раёнах венесуэльскага горада Барынас з удзелам беларускіх спецыялістаў. Аб гэтым паведаміў у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА Часовы Павераны ў справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |