СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Беларусь і сьвет RSS
Конкурс Каледжаў міжнароднай супольнасці (абноўлена)28/01/2008 16:13 Беларускі камітэт Каледжаў міжнароднай супольнасці праводзіць чарговы конкурс па прыёму студэнтаў у Міжнародны Адрыятычны каледж у Італіі, Міжнародны каледж у г. Мостар (Боснія і Герцагавіна), Паўночны міжнародны каледж Чырвонага крыжа ў Нарвегіі і Міжнародны сельскагаспадарчы каледж імя С. Балівара ў Венесуэле, а таксама на дадатковыя стыпендыі для навучэнцаў, якія таленавітыя ў музыцы і фізіцы. Пачатак навучання - з верасня 2008 г.
Брыль і Сапега “прапісаліся” на мінскіх вуліцах25/01/2008 12:51 Як паведаміў БелаПАН старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» Алег Трусаў, у лісце, які паступіў у штаб‑кватэру ТБМ з упраўлення культуры Мінскага гарвыканкама, паведамляецца, што ў Міністэрстве юстыцыі прайшло юрыдычную экспертызу рашэнне сталічнага гарсавета ад 30 лістапада 2007 г. аб наданні новым вуліцам у мікрараёне Міхалова‑1 імёнаў вядомага пісьменніка Янкі Брыля і выдатнага беларускага дзяржаўнага дзеяча XVI стагоддзя Льва Сапегі.
Масавыя акцыі пратэсту прадпрымальнікаў21/01/2008 11:52
21 студзеня адбыліся масавыя акцыі пратэсту ў Менску і шэрагу іншых гарадоў краіны. Адно з патрабаваньняў удзельнікаў акцый - скасаваньне пункту 1.1 указу А. Лукашэнкі № 760, які ад 1 студзеня забараніў прадпрымальнікам наймаць на працу кагосьці, апроч блізкіх сваякоў. Паводле міліцыі, ў акцыі ў Менску ўзялі ўдзел каля 2 тысяч чалавек. (Гэты матэрыял на працягу дня перыядычна абнаўляўся, у тым ліку - гукавыя фрагменты.)
Конкурс для старшакласнікаў17/01/2008 22:28 Вышэйшая школа камерцыі і права імя Лазарскага ў Варшаве (ВШЛ) праводзіць міжнародны конкурс эсэ для старшакласнікаў. У конкурсе могуць браць удзел вучні старэйшых класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў, гімназій і іншых навучальных устаноў, што даюць поўную сярэднюю адукацыю, у тым ліку з Беларусі. Пераможцы конкурсу атрымаюць прызы, сярод якіх – права на льготнае паступленне ў ВШЛ.
Масавая маніфэстацыя прадпрымальнікаў10/01/2008 18:16 Прадпрымальнікі спрабавалі прайсьці да Адміністрацыі прэзыдэнта, а пасьля дэманстравалі на праспэкце і перакрылі рух на плошчы Незалежнасьці. Колькасьць пратэстоўцаў дасягала 5000 чалавек.
Пасланне Мітрапаліта Філарэта на Раство Хрыстовае06/01/2008 22:09 Ражджэственскае пасланне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі
Навагодняе віншаванне Аляксандра Мілінкевіча31/12/2007 22:58 Аляксандр Мілінкевіч, лідэр дэмакратычных сіл Беларусі, звярнуўся з навагоднім віншаванем да суайчыннікаў. Публікуем тэкст віншавання. Дарагія суайчыннікі! Шаноўныя сябры! Каляды і Новы год – гэта цёплае сямейнае свята. Таму я вельмі хачу звярнуцца да нашай вялікай сям’і – да беларускага народу.
Са святам! З Божым Нараджэннем!25/12/2007 22:04 Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Казанне на Імшы, транcляванай па радыё з Мінскага архікатэдральнага касцёла 25 снежня 2007 г.
Павіншуй сяброў па-беларуску!19/12/2007 17:52 Сакратарыят грамадскага аб’яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" звярнуўся да грамадзян Беларусі з прапановай павіншаваць сваіх родных і сяброў з Калядамі, Днём Божага Нараджэння і Новым годам на роднай мове. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |