СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSS
Сусветны Дзень свабоды прэсы03/05/2007 23:02 Дзень свабоды прэсы – 3 мая - ўстаноўлены Генэральнай Асамблеяй ААН ў 1993 г. Мэта гэтага дня - прыцягнуць увагу грамадзкасьці да ролі свабоднай прэсы ў сьвеце і тых пагрозаў, зь якімі яна сутыкаецца ў розных частках сьвету. Паводле справаздачы сусьветнай журналісцкай арганізацыі “Freedom House”, зь ліку 195 краін сьвету Беларусь па свабодзе прэсы займае 186-е месца. З нагоды Дня свабоды прэсы Амбасада ЗША ў Беларусі зрабіла заяву.
Аляксандр Мілінкевіч выступае на сумесным паседжанні парламентаў Літвы і Польшчы02/05/2007 19:06 Сёння лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч бярэ ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных гадавіне прыняцця Канстытуцыі 3 мая 1791 года. Гэта была першая ў Еўропе і другая ў свеце канстытуцыя. Яна дзейнічала і ў Беларусі. Урачыстыя мерапрыемствы праходзяць адначасова ў Варшаве і Вільні.
У Менску прайшла маёўка01/05/2007 17:50 1 траўня ў Менску прайшла маёўка, на якой прынята рэзалюцыя з патрабаваньнямі да ўладаў. Удзельнікі першамайскай акцыі пачалі зьбірацца з 11.00 гадзін на прасьпекце Незалежнасьці каля будынку Прэзыдыюму Нацыянальнай Акадэміі навук. Міліцыя затрымала 3-х чалавек. Пікет каля беларускай амбасады ў Літве27/04/2007 15:44 У Вільні 26 красавіка праведзены пікет насупраць пасольства Беларусі з нагоды гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Удзельнікі акцыі трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі і плякаты экалягічнага зьместу. Супрацоўнік амбасады схаваўся на тэрыторыі сваёй установы, калі пікетоўцы вырашылі паразмаўляць зь ім.
У “Чарнобыльскім шляху” ў Менску ўдзельнічалі тысячы людзей26/04/2007 23:38 У Менску 26 красавіка адбыліся шэсце і мітынг “Чарнобыльскі шлях”, якія праводзяцца штогод у гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Па ацэнках арганізатараў, у акцыі ўзялі ўдзел каля 15 тысяч чалавек. Пасьля завяршэння мітынгу міліцыя збівала групу ўдзельнікаў акцыі і затрымала не меней 14 чалавек.
У Львоўскіх гатэлях ужо забраніраваныя ўсе месцы на Эўра-201226/04/2007 11:56 Усе месцы ў гатэлях Львова на час правядзеньня ў горадзе Чэмпіянату Эўропы па футболе ўжо забраніраваныя. Бронь пашыраецца нават на месцы ў няісных гатэлях: тых, якія толькі будуюцца і нават якія існуюць толькі ў праекце. Кіраўнік львоўскай асацыяцыі разьвіцьця турызму Андрэй Мацелюх сказаў, што ўжо зараз у горадзе адчуваецца недахоп гатэляў турыстычнай клясы — трохзоркавых.
Памёр першы прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын23/04/2007 22:02 У панядзелак 23 красавіка ў Цэнтральнай клінічнай бальніцы ў Маскве на 77-ым годзе жыцця памёр першы прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын. Як паведамла прэс-служба Крамля, Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін аб’явіў 25 красавіка днём агульнанацыянальнай журбы ў Расіі.
В. Юшчанка знаходзіць паразуменьне з В. Януковічам22/04/2007 14:23 У бліжэйшыя дні на Украіне, магчыма, будуць зняты ўсе супярэчнасці паміж супрацьлеглымі палітычнымі сіламі. Як паведаміла ІТАР-ТАСС, пра гэта заявіў прэмьер-міністр краіны Віктар Януковіч, выступаючы на мітынгу сваіх прыхільнікаў у цэнтры Кіева на Майдане. Януковіч паведаміў, што дамовіўся з прэзідэнтам Віктарам Юшчанка падпісаць мірнае пагадненне, “каб у краіне аднавіўся спакой”.
Апраўданьне былога судзьдзі С. Ярашэвіча ўступіла ў сілу21/04/2007 19:25 Калегія па крымінальных справах Гомельскага абласнога суду 20 красавіка адхіліла пратэст пракуратуры Савецкага раёну г. Гомеля на апраўдальны прысуд былому судзьдзі са Жлобіна Сяргею Ярашэвічу. Такім чынам, апраўданьне займела юрыдычную моц. Скончыўся амаль гадавы перасьлед С. Ярашэвіча.
На перамовах у Страсбургу Аляксандр Мілінкевіч выступіў з ініцыятывай18/04/2007 22:47 Лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч знаходзіўся 16 - 17 красавіка з візітам у парламенцкай сталіцы Еўрапейскага Саюзу - Страсбургу (Францыя). Ён правёў перамовы з генеральным сакратаром Рады Еўропы Тэры Дэвісам, а таксама з старшынём Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Рэне Ван дэр Ліндэнам. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |