СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSS
Сход інтэлігенцыі заклікаў правесьці ў 2008 г. сумленныя выбары15/05/2007 21:34 Адбыўся ІV Сход прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі. Ён прайшоў ля вёскі Мікалаеўшчына, што ў Стаўбцоўскім раёне (Менская вобласьць). На сходзе прынятая заява з патрабаваньнямі да ўладаў і абраны дэлегаты на Кангрэс дэмакратычных сілаў Беларусі. Сход вёў пэдагог і кінарэжысэр Уладзімер Колас, старшыня Рады беларускай інтэлігенцыі.
Прадстаўнік Беларусі ўпершыню патрапіў у фінал “Еўрабачання”12/05/2007 17:36 Увечары 10 траўня ў поўфінале конкурсу “Еўрабачанне-2007” беларус Дз. Калдун, выступаючы 4-ым нумарам, выйшаў у фінал. Дз. Калдун выканаў песню "Work Your Magic" Філіпа Кіркорава на вершы Карэна Кавалерана. Прадстаўнік Беларусі ўпершыню стаў фіналістам “Еўрабачання”.
“Сонца над узараным полем” прайшло апрабацыю11/05/2007 16:09 Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь адбыліся, прайшлі апрабацыю і ўвайшлі ў свядомасць грамадства, лічыць доктар гістарычных навук, член Геральдычнага савета пры прэзідэнце Сяргей Рассадзін. Аб гэтым ён заявіў 10 траўня ў Менску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Дню дзяржаўнага герба і сцяга Беларусі, які адзначаецца 13 траўня, паведамляе БелаПАН. Па яго словах, ідэяграма, якая з’яўляецца часткаю беларускага нацыянальнага арнамента чырвонага колеру на белым полі і змешчана на дзяржаўным сцягу краіны, вядома з глыбокай старажытнасці.
МИД Беларуси работает над скорейшим освобождением в Нигерии Ирины Экпо-Умо11/05/2007 14:42 Министерство иностранных дел продолжает работу, направленную на скорейшее освобождение похищенной в Нигерии белорусской гражданки Ирины Экпо-Умо. Как сообщила БелаПАН пресс-служба МИД, об этом заявила 10 мая начальник отдела пресс-службы внешнеполитического ведомства Беларуси Мария Ваньшина. По ее словам, консульское управление МИД находится в постоянном контакте с посольством Российской Федерации в Нигерии, руководством компании "Компас групп" в Великобритании и другими компетентными органами, участвующими в переговорном процессе по освобождению гражданки Беларуси.
Да вышуку выкрадзенай грамадзянкі Беларусі падключыўся Інтэрпол10/05/2007 16:48 Паводле Міністэрства замежных справаў Беларусі, выкрадальнікі беларускай грамадзянкі ў Нігерыі зьвязаліся з уладамі гэтай краіны і паведамілі свае ўмовы вызваленьня. Пра гэта паведаміў прадстаўнік кампаніі “Компас груп” (Compass Group), ад якой па кантракту ў карпарацыі «Whassan Eurest Nigeria Limited» працуе Ірына Экпа-Ума, выкрадзеная грамадзянка Беларусі.
Торжественный митинг в Брестской крепости собрал 30 тысяч человек10/05/2007 13:25 Около 30 тысяч человек приняли участие в торжественном митинге в мемориальном комплексе "Брестская крепость-герой" 9 мая. Это почти тысяча ветеранов Великой Отечественной войны из области и других регионов Беларуси и России, воины Брестского гарнизона, представители местной власти, трудовых коллективов и учебных заведений города, а также специально приехавшие в Брест 175 московских школьников и более 40 воспитанников кадетского корпуса из Слонима (Гродненская область).
Прэзідэнт Польшчы: “Зробім усё магчымае, каб Беларусь змагла далучыцца да Еўрасаюзу”08/05/2007 13:43 У час візіту ў Польшчу лідэр дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч правёў перамовы са старшынём Еўрапейскага парламенту Гансам-Гертам Пётэрынгам і са старшынём парламенту Польшчы Людвікам Дорнам. Унутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі, падтрымка рэпрэсаваных і вяртанне пасла Польшчы ў Беларусь сталі тэмамі сустрэчы А. Мілінкевіча з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім.
Вікторыя Азарэнка выйшла ў фінал турніру ў Эштарыле05/05/2007 17:10 Беларуская тэнісістка Вікторыя Азарэнка выйшла ў фінал турніру сэрыі BTA ў Эштарыле (Партугалія) з прызавым фондам 145000 даляраў. Для 17-гадовай спартсменкі гэта пакуль найвышэйшае дасягненьне ў прафэсыйнай кар’еры. У поўфінальным матчы 5 траўня В. Азарэнка пераіграла чэшку Люсі Шафараву – 6:4, 6:0.
Беларусы выйгралі ў канадцаў два пэрыяды04/05/2007 19:09 У пятніцу зборная Беларусі па хакеі правяла першы матч другога кваліфікацыйнага раунду чэмпіянату сьвету па хакеі. Супернікам нашай каманды былі родапачынальнікі хакею, дваццацітрохразовыя чэмпіёны сьвету — зборная Канады. У першым пэрыядзе матчу з канадцамі беларусы валодалі ініцыятывай.
Алесь Бяляцкі: маўчаць мы ня будзем04/05/2007 12:00 Праваабаронцы Беларусі заклікаюць міжнародную супольнасьць не ўключаць Беларусь у склад Рады ААН у правах чалавека. Гэтую пазыцыю падтрымалі й родныя зьніклых палітыкаў і палітвязьняў — Зінаіда Ганчар, Ірына Казуліна, Віктар Садоўскі й іншыя. Тым часам афіцыйны Менск ужо падаў адмысловую заяўку й шукае падтрымкі сярод сяброў ААН. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |