СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Беларусь і сьвет RSS
Дэпутаты пазбавілі льготаў дзяцей і інвалідаў, але свае льготы адмяняць не зьбіраюцца24/05/2007 13:54 Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прынялі 23 мая праект закону, паводле якога павінны быць адмененыя льготы для шэрагу катэгорыяў грамадзянаў. У той жа час дэпутаты не адмяняюць свае ўласныя льготы. Ніжэй разьмяшчаем пералік льготаў, якія адмяняюцца для грамадзянаў, і льготаў, якімі карыстаюцца самі дэпутаты.У Магілёве міліцыя на 40 хвілінаў затрымала двух журналістаў23/05/2007 15:08 10 чалавек, у тым ліку журналісты Ігар Барысаў і Андрэй Двігун, былі затрыманыя міліцыяй 22 траўня ў Магілёве. Іх даставілі ў аддзел унутраных справаў мясцовага Ленінскага раёну. Журналістаў у міліцыі пратрымалі каля 40 хвілінаў.
У Беларусі адменяць штампы ў пашпарце для выезду за мяжу22/05/2007 12:18 Да канца 2007 г. ў Беларусі будуць адменены дазвольныя штампы ў пашпарце для выезду за мяжу. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску старшыня Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Беларусі палкоўнік Ігар Рачкоўскі.
Сьвет патрабуе вызваліць брытанскага журналіста19/05/2007 11:51 Карэспандэнт радыёвяшчальнай карпарацыі BBC Алан Джонстан, 66 дзён таму ён захоплены невядомымі ўзброенымі асобамі ў Паласе Газа (Палесціна), 17 траўня адзначыў дзень народзінаў. У сьвеце працягваюцца акцыі з патрабаваньнем вызваліць журналіста. На старонцы news.bbc.co.uk можна падпісацца пад зваротам за яго вызваленьне.
Выкуп за белоруску составил около миллиона долларов18/05/2007 20:36
За освобождение белоруски Ирины Экпо-Умо, которую 11 дней удерживали похитители в Нигерии, выкуп все-таки заплачен. Об этом сообщает белорусская информационная компания БелаПАН со ссылкой на информированный источник. По этим данным, требуемая похитителями сумма была передана им 16 мая, после чего Ирину и отпустили. Её дочь Розалин рассказала, что И. Экпо-Умо неоднократно получала письма с угрозами, но отказалась от охраны после переезда в столицу страны.
Беларуская дзяржава не абраная ў склад Рады ААН па прaвах чалавека18/05/2007 12:25 Па выніках галасаваньня ў Генэральнай Асамблеі ААН, якое адбылося 17 траўня, Беларусь не абраная ў склад Рады ААН у правах чалавека. Беларуская дзяржава прэтэндавала на гэтае месца ад рэгіёна Цэнтральнай Эўропы. Праваабаронцы Беларусі і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі заявілі, што беларускай дзяржаве не месца ў Радзе па правах чалавека.
Канстытуцыйны суд патлумачыў гандлёваму цэнтру: трэба выкарыстоўваць беларускую мову17/05/2007 16:12 Канстытуцыйны суд прапанаваў кіраўніцтву мінскага гандлёвага цэнтра “Карона” выкарыстоўваць беларускую мову ў афармленні прадпрыемства і інфармаванні грамадзян. Пра гэта гаворыцца ў адказе намесніка старшыні Канстытуцыйнага суда Аляксандра Марыскіна на зварот старшыні грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) Алега Трусава. Зварот быў накіраваны ў Канстытуцыйны суд у сувязі з нежаданнем кіраўніцтва «Кароны» выкарыстоўваць беларускую мову ў афармленні прадпрыемства.
У Нігерыі вызваленая грамадзянка Беларусі, якая была выкрадзеная17/05/2007 12:04 Грамадзянка Беларусі Ірына Экпа-Ума, якая была выкрадзеная 11 дзён таму назад у Нігерыі, вызваленая ўвечары 16 траўня. Аб гэтым БелаПАН паведаміў дарадца пасольства Расіі ў гэтай краіне Віктар Ганчароў. У цяперашні час І. Экпа-Ума знаходзіцца ў г. Порт-Харкорт, дзе адбылося здарэньне. У яе прастрэленая нага.
Угаварылі Босьнію16/05/2007 16:31 Практычна ў апошні момант Босьнія і Герцагавіна вылучыла сваю кандыдатуру ў склад Рады ААН па правах чалавека. Ад пачатку меркавалася, што галасаваньне на месцы ў Радзе ад цэнтральнаэўрапейскага сэктару пройдзе на безальтэрнатыўнай аснове. На 2 месцы прэтэндавалі Беларусь і Славенія.
Беларусь возвращается к угольной энергетике16/05/2007 15:27 Беларусь возвращается к угольной энергетике. Об этом заявил первый вице-премьер белорусского правительства Владимир Семашко 15 мая в Минске на пресс-конференции по случаю открытия Национальной выставки Украины. По его словам, концепция энергетической безопасности Беларуси обязывает подумать о диверсификации поставляемых энергоносителей. Рэгіянальныя навіны
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |